Авторские архивы: catholic_admin

Ролі мужчыны і жанчыны ў бацькоўстве

Інтэрв’ю з сямейным псіхолагам Ірынаю Шмак. — Спадарыня Ірына, прапаную сёння паразмаўляць пра ролю бацькоў у выхаванні дзіцяці. Хто адыгрывае ў гэтым галоўную ролю і чым адрозніваюцца ролі бацькі і маці? — Выхаванне дзіцяці не павінна быць аднабаковым: добра, калі яно ўсебаковае, калі ў ім ёсць і бацькоўскае, і мацярынскае. Калі адно ці другое выпадае або, наадварот, дамінуе, патрэбна залатая ...

Читать далее »

Танцавальны марафон для дзяцей адбыўся ў парафіі Святога Духа ў Гродне

9 кастрычнiка ў парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прайшоў танцавальны марафон пад назвай “Hafanana”. Дзецi ад 6 да 11 гадоў сабралiся, каб не толькi патанцаваць, але найперш каб правесцi разам час. Распачалося мерапрыемства вясёлай музычнай размiнкай. Пасля дзецi развучвалі танцавальныя рухi. Нягледзячы на вялiкую колькасць прысутных i складанасць рухаў, удзельнiкi ўважлiва слухалi i вельмi хутка запамiналi танцавальны ўклад. На ...

Читать далее »

Разважанне на 28 Звычайную нядзелю. Год В. 10 кастрычніка

Евангелле Мк 10, 17–27 У той час: Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае? Езус сказаў яму: Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ты ведаеш запаведзі: не распуснічай, не забівай, не крадзі, ...

Читать далее »

Салезіяне ўрачыста адзначаць 100-годдзе сваёй прысутнасці і служэння ў Беларусі

Салезіяне ксяндза Боска з вялікай радасцю і гонарам запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у святкаванні 100-годдзя прысутнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боска мае ўнікальную магчымасць у 2021 годзе ...

Читать далее »

Ці можна, каб людзі былі хроснымі адзін у аднаго (так званае “перахрышчванне”)?

Ці можна, каб людзі былі хроснымі адзін у аднаго (так званае “перахрышчванне”)? І ці можна, каб хросны належаў да іншай канфесіі? Адказвае кс. Аляксандр Мацкевіч Адказ на пастаўленыя пытанні хацеў бы распачаць кароткім нагадваннем пра тое, хто такія хросныя і якія іх задачы. Згодна са старадаўняй традыцыяй Касцёла, катэхумен, ці дарослы, які хоча прыняць хрост, павінен быў, каб быць дапушчаным ...

Читать далее »

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на распачацце Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці

Шаноўныя cвятары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, сёння, 10 кастрычніка 2021 года ў Рыме Святы Айцец Францішак урачыстай цэлебрацыяй святой Імшы ў базіліцы святога Пятра ў Рыме адкрывае двухгадовы Сінадальны шлях Паўсюднага Касцёла, які завершыцца ў кастрычніку 2023 года Асамблеяй Сіноду Біскупаў. У наступную нядзелю, 17 кастрычніка адкрыццё Сіноду адбудзецца ва ўсіх дыяцэзіях па ўсім ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць маці ксяндза пралата Аляксандра Рагіні (абноўлена)

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ганна Рагіня, мама кс. пралата Аляксандра Рагіні, сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Аргенціне, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ганна Рагіня памерла ва ўзросце 67 гадоў. Прычына смерці – пнеўманія. Пахаванне адбудзецца ў панядзелак  11 кастрычніка ў 13.00 у Лучаі (Віцебская дыяцэзія). Выказваем шчырыя спачуванні кс. пралату Аляксандру Рагіню з нагоды ...

Читать далее »

Зварот каталіцкіх біскупаў Беларусі на нацыянальны Дзень маці 2021 года

Дарагія вернікі, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце! Увесь свет і нашае грамадства перажываюць не найлепшыя часы сваёй гісторыі. Лакальныя канфлікты, эпідэмія каранавірусу і грамадска-палітычная напружанасць з’яўляюцца выклікамі сучаснасці. Такая сітуацыя пабуджае да больш уважлівага стаўлення не толькі да свайго асабістага жыцця, але і да жыцця нашых блізкіх. Для веруючага чалавека няма безвыходных сітуацый, і тым моцным сродкам, які вера ...

Читать далее »

18 кастрычніка маленькія вернікі Беларусі далучацца да акцыі «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»

Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы – сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Яе мэта – папулярызаваць ружанцовую малітву сярод дзяцей і іх бацькоў, аб’яднаць свет перад абліччам праблем і крызісаў, якія ён сёння перажывае. У мінулым годзе акцыя сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў: больш за паўмільёна дзяцей з 136 краін свету – у тым ліку з Беларусі. Сёлета ...

Читать далее »

Пра сапраўдных хрысціян будуць разважаць на рэкалекцыях ва Уселюбе

З 15 па 17 кастрычніка ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі «Сапраўдны хрысціянін». Гаворачы аб хрысціянстве большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы, з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы, і г.д. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці. Тым не менш, усё вышэйпералічанае не ...

Читать далее »