Авторские архивы: catholic_admin

Вернікі з Сапоцкіна прайшлі па вуліцах разважаючы стацыі Крыжовага шляху

Па традыцыі ў пятніцу перад Пальмовай нядзеляй – сёлета 8 красавікa – вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча, несучы на плячах крыж, прайшлі вуліцамі Сапоцкіна, разважаючы над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Шматлікія парафіяне – дзеці, моладзь і дарослыя – у гэты дзень праз удзел у набажэнстве далі сведчанне сваёй прывязанасці да Крыжа Езуса Хрыста. Падчас ...

Читать далее »

Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з касцёла ў Глыбокім

Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім 16 красавіка ў 21.30. Паўтор трансляцыі 17 красавіка ў 6.00. Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць на сайце тэлекампаніі >>.  Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у сваіх парафіях.

Читать далее »

Пантыфік: у вар’яцтве вайны мы зноў укрыжоўваем Хрыста

У самую цяжкую хвіліну Езус споўніў найскладанейшую запаведзь: любові да ворагаў, — нагадаў Папа падчас святой Імшы ў Пальмовую нядзелю, якую цэлебраваў 10 красавіка 2022 года на плошчы святога Пятра. “На Кальварыі сутыкнуліся дзве ментальнасці. Насамрэч, у Евангеллі словы ўкрыжаванага Езуса супрацьпастаўляюцца словам тых, хто ўкрыжоўваў Яго”, — заўважыў Святы Айцец на пачатку сваёй гаміліі. Пантыфік нагадаў, што прысутныя ля ...

Читать далее »

Ватыканскую плошчу ўпрыгожаць сотні кветкавых кампазіцый

Па традыцыі з нагоды Вялікага тыдня плошчу Святога Пятра ўпрыгожаць сотні кветкавых кампазіцый. Пра гэта паклапоцяцца мецэнаты і супрацоўнікі Службы інфраструктуры і паслуг Губернатарата Ватыкана. У прыватнасці, у Пальмовую нядзелю, 10 красавіка 2022 года, аліўкавыя галінкі, якія раздадуць вернікам, прапанавала італьянская асацыяцыя, у якую ўваходзяць гарады, дзе вырабляюць аліўкавае масла (Associazione Nazionale Città dell’Olio), а таксама сям’я Капута з італьянскага ...

Читать далее »

Вітайма Збаўцу!

Пальмовая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясенняе свята Пасхі. Апошнюю нядзелю Вялікага посту называюць таксама Нядзеляй Мукі Пана. Яна распачынае Вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень. Пальмовая нядзеля праз прызму гісторыі Вербніца – адно з самых старадаўніх свят у традыцыі Касцёла. Яно вядома з ІV стагоддзя, інакш кажучы, ...

Читать далее »

Разважанне на Пальмовую нядзелю. Год С. 10 красавіка

Мука Пана Лк 23, 1–49 Мука Пана нашага Езуса Хрыста. Езус перад Пілатам Ев. У той час падняліся старэйшыны народу, першасвятары і кніжнікі і павялі Яго да Пілата. Пачалі вінаваціць Яго, кажучы: Л. Мы знайшлі, што Ён зводзіць народ наш і забараняе плаціць падатак цэзару, і гаворыць, што Ён Месія-Кароль. Ев. Пілат жа спытаўся ў Яго: І. Ты Кароль юдэйскі? ...

Читать далее »

Майстар-клас па размалёўцы велікодных пернікаў прайшоў у лідскай Фары

2 красавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшоў майстар-клас для дзяцей па размалёўцы велікодных яек-пернікаў. Сустрэча наймалодшых парафіян адбылася пры падтрымцы пробашча кс. каноніка Уладзіміра Гуляя. Нягледзячы не нечаканы снег у гэтую раніцу, у катэхетычным класе панавала велікодная атмасфера. Дзеці разам з с. Галінай Занеўскай CSFN размалёўвалі пернікі, вырабленыя ў форме яек. Яны ўпрыгожвалі велікодныя ласункі рознымі малюнкамі, ...

Читать далее »

Филиппины: статуя «Бездомного Иисуса» будет установлена возле собора в Маниле

В Вербное воскресенье, 10 апреля, возле фасада собора будет установлена скульптура Иисуса в натуральную величину, изображающая бездомного, спящего на скамейке. Скульптуру откроет и благословит кардинал Хосе Адвинкула. Созданная канадским скульптором Тимоти Шмальцем, эта работа изображает Иисуса, завернутого в одеяло, с ранами от распятия на босых ногах, показывающим, кто он такой. Около 11 лет назад Шмальц был в Торонто и увидел ...

Читать далее »

Разважанні да Крыжовага шляху ў Калізеі падрыхтуюць сем’і

Для набажэнства Крыжовага шляху, якое штогод у Вялікую пятніцу праходзіць у рымскім Калізеі з удзелам Святога Айца, разважанні да чатырнаццаці стацый і малітву сёлета падрыхтуюць сем’і. Такое даручэнне зрабіў Папа Францішак з нагоды пятай гадавіны апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, а таксама Года сям’і, абвешчанага ў Касцёле. Як паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні, у падрыхтоўцы тэкстаў прымуць удзел ...

Читать далее »

У выдавецтве “Pro Christo” выйшла кніга пра апошні перыяд жыцця анкахворай дзяўчыны

“История большой надежды” – чарговая кніга выдавецтва “Pro Christo”, якая распавядае пра апошні перыяд жыцця Марыны, анкахворай дзяўчыны з віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага. Калі толькі Марына даведалася пра сваю хваробу, якая была ўжо ў запушчанай стадыі, яна пачала весці дзённік, даўшы яму назву “Мой маленькі крыжык”. Дзяўчына марыла, што паправіцца, а дзённік будуць аддаваць за ахвяраванні і накіроўваць сабраныя сродкі ...

Читать далее »