Апостальскі элемазінарый распавёў Vatican News пра арганізацыю летняга адпачынку для рымскіх бяздомных і бедных. Дабрыня ў адносінах да іншых лечыць і вяртаецца да нас вельмі хутка, — адзначыў ён. Кардынал Конрад Краеўскі заўважыў, што шмат бяздомных летам выехалі з Рыма і цяпер працуюць на няпоўны працоўны дзень на моры ці ў гарах, дапамагаючы турыстам. Некаторыя з іх па псіхалагічных прычынах ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Клерык Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў манаскія абяцанні
14 жніўня ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла кл. Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў свае манаскія абяцанні на рукі рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB, паведамляе sdb.by. Пасля першых манаскіх шлюбаў падчас фармацыі салезіяне традыцыйна кожны год аднаўляюць свае манаскія абяцанні да моманту складання вечных шлюбаў. Сёлета Міхаіл аднавіў свае манаскія шлюбы чысціні, паслухмянасці і беднасці на ...
Читать далее »Ці сумяшчальная пакора і абарона сваіх правоў?
Каб сапраўды зразумець, ці сумяшчальныя гэтыя дзве паставы, трэба зразумець, што ж такое пакора. Пакора – гэта супрацьпастаўленне пыхі. Гэтая цнота сёння практычна забытая, нязнаная і часта прадстаўляецца ў карыкатурах; таму і не заўсёды любімая. Існуе меркаванне, што гэта комплекс непаўнавартасці. Але мы ведаем, што комплекс непаўнавартасці – гэта праява пыхі, а не пакоры, але ж сёння людзі часта мяркуюць, ...
Читать далее »Фестываль хрысціянскай музыкі прайшоў на Глыбоччыне
14 жніўня пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Глыбоцкі дэканат) упершыню адбыўся фестываль хрысціянскай музыкі — SD FEST. Музычны фэст прайшоў у дзень успаміну св. Максіміліяна Марыі Кольбэ пад дэвізам «У любові няма страху». У Удзела прыехала моладзь з Віцебска, Мінска, Брэста, Варапаева, Браслава, Полацка, Падсвілля. Арганізавала SD FEST моладзь з Глыбокага разам з кс. Яўгенам Шымановічам, ...
Читать далее »Экуменічная пілігрымка ў інтэнцыі кліматычнай справядлівасці
14 жніўня 2021 года з польскай Зялёнай Гуры вырушыла экуменічная пілігрыма ў інтэнцыі кліматычнай справядлівасці і прыцягнення ўвагі да праблем навакольнага асяроддзя. Канчатковым пунктам малітоўнага падарожжа стане шатландскі горад Глазга, дзе з 1 па 12 лістапада пройдзе Канферэнцыя ААН аб змене клімату. У пілігрымцы бяруць удзел каля трыццаці юнакоў і дзяўчат розных канфесій і нацыянальнасцей. Працягласць падарожжа – 1450 км. ...
Читать далее »У Іспаніі за два гады пяць родных сясцёр сталі манахінямі
Езус паступова паклікаў да манаскага жыцця сясцёр Джордану, Франчэску, Амаду, Рут Марыю і Назарэт. Гісторыя пяці біялагічных сясцёр, якія менш за два гады сталі законніцамі, прыцягнула ўвагу католікаў у Іспаніі, краіне паходжання сям’і, у якой акрамя пяці дачок яшчэ два сыны. Усе яны далучыліся да кантэпляцыйнага манаскага Інстытута Iesu Communio, заснаванага ў 2010 годзе ў Бургосе, на поўначы Іспаніі. Першым ...
Читать далее »У Барысаве асвечаны новы касцёл
У суботу 14 жніўня ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога. Сімвалічна, што гэтая ўрачыстая падзея, якую вернікі маладой каталіцкай супольнасці аднаго з найбуйнейшых райцэнтраў Беларусі чакалі больш за дзесяць гадоў, адбылася ў год святога Юзафа — Апекуна паўсюднага Касцёла. Падзея для горада на Бярэзіне сапраўды гістарычная, бо да гэтага часу ў Барысаве існаваў толькі ...
Читать далее »Парафіяльны фэст з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі ў Канстанцінаве
15 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узяў удзел у святкаванні адпустовай урачыстасці ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве (Мядзельскі дэканат). Візіт арцыпастыра быў прымеркаваны да 30-годдзя аднаўлення ў парафіі нармальнага душпастырства пасля перыяду ганенняў, калі ў Канстанцінаве не было святара. Такая сітуацыя працягвалася доўгія пяцьдзесят гадоў, пакуль у 1990 годзе тут не з’явіліся айцы кармэліты босыя. Яны адрадзілі парафіяльнае ...
Читать далее »Як знайсці час на малітву?
Недахоп часу — адна з нашых праблем. З панядзелка па пятніцу мы жывем на максімальнай хуткасці, запавольваючыся толькі на кароткія выходныя. Адным з наступстваў пастаяннага пераследу з’яўляецца нерэгулярная малітва, а часам і поўная яе адсутнасць. Вось 7 крокаў, якія дапамогуць знайсці час на штодзённую малітву. Пераканайцеся, што ў вас ёсць сілы для малітвы Змучанаму чалавеку будзе цяжка знайсці час для ...
Читать далее »Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор студэнтаў на 2021/2022 навучальны год
Сярод галоўных мэт тэалагічнага каледжа ў Гродне – умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца. Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара. Навучэнцы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!