З 29 красавіка па 1 мая пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе другая частка рэкалекцыйнага курса «Назарэт» на тэму «Знаёмячыся з Духам Святым», які праводзіць а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Дыяцэзіяльны Конкурс на веданне Святога Пісання вызначыў сваіх пераможцаў
Фінал дыяцэзіяльнага Конкурсу на веданне Святога Пісання — 2022 прайшоў 23 красавіка ў Віцебскай катэдры. Гэта быў зусім не «сухі» іспыт, а сапраўды цудоўнае святочнае спатканне дзяцей, катэхетаў, сясцёр, святароў з 19 парафій Віцебскай дыяцэзіі і 6 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тут была і супольная малітва, і цёплая атмасфера, і смачны пачастунак, і вясёлая забава, і падарункі, і, вядома ж, цікавыя ...
Читать далее »Арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч маліўся ў Барсуках ва ўспамін святога Юрыя
23 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае мучаніка святога Юрыя, рымскага воіна. Выява гэтага святога, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. У в. Барсукі (Докшыцкі дэканат) капліца носіць тытул святога Юрыя, і мясцовага пробашча таксама завуць кс. Юрый Бараўнёў. З гэтай нагоды ў маленькую вёсачку завітаў ганаровы госць арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Разам ...
Читать далее »Папа Францішак да Патрыярха Кірыла: давайце станем міратворцамі для Украіны
“Мы адчуваем увесь цяжар пакут нашай чалавечай сям’і, раздушанай насіллем, вайной і вялікай колькасцю несправядлівасці”, — напісаў Папа Рымскі ў пасхальным лісце Патрыярху Маскоўскаму. “Дарагі брат! Няхай Дух Святы пераменіць нашы сэрцы і зробіць нас сапраўднымі міратворцамі, асабліва для Украіны, ахопленай вайной, каб вялікі пасхальны пераход ад смерці да новага жыцця ў Хрысце стаў рэальнасцю для ўкраінскага народа, які прагне ...
Читать далее »Навагрудку прайшоў мастацкі пленэр вядомых мастакоў-жывапісцаў
З 8 па 17 красавіка ў Навагрудку, пры касцёле Святога Міхала Арханёла ўпершыню прайшоў мастацкі пленэр вядомых мастакоў нашай краіны. Асноўнай тэмай прац удзельнікаў пленэру былі Навагрудскія краявіды. Суарганізатарам культурніцкага мерапрыемства выступіў народны Мастак Беларусі, Кастусь Качан – ураджэнец Навагрудка. Удзельнікамі пленэру былі Алесь Суша, Аляксандр Грышкевіч, Рыгор Сітніца, Мікола Бушчык, Валянціна Шоба, Сяргей Рымашэўскі, Кацярына Сумарава, Дар’я Скмарава-Копач, Патворава ...
Читать далее »У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася Велікодная імпрэза з удзелам біскупа Алега Буткевіча
«Дзень, поўны радасці, настаў!» Пад такою назвай 19 красавіка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная святу Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Дагэтуль супрацоўніцтва дыяцэзіяльнай каталіцкай супольнасці Віцебшчыны з галоўнаю бібліятэчнаю ўстановай рэгіёна абмяжоўвалася каляднымі імпрэзамі, таму цяперашнюю ў плане развіцця культурніцкіх кантактаў можна лічыць знакавай, што яскрава засведчылі і прысутнасць на ёй ардынарыя дыяцэзіі біскупа Алега Буткевіча, і адміністрацыі бібліятэкі на ...
Читать далее »Правільнасць літаратурнага вымаўлення (Працяг)
У мінулым артыкуле мы разгледзелі некаторыя важныя аспекты беларускага літаратурнага вымаўлення. У прыватнасці, мы канстатавалі, што незаўсёды вымаўленне супадае з напісаннем, хоць гэты спрошчаны погляд нярэдка можна пачуць нават ад настаўнікаў беларускай мовы. На канкрэтных прыкладах мы паказалі дзейнасць у маўленні законаў поўнага акання (горад – гарады, моладзь – малады), няпоўнага якання (лес – лясы, мёд – мядовы), ахарактыразавалі асаблівасці ...
Читать далее »Шлях да шчасця ў выкарыстанні таленту. Інтэрв’ю з с. Таццянай Касабуцкай
«Ісціна ж такая: у кожнага з нас ёсць свой дар – талент, навык, рамяство, – які дорыць нам асалоду і натхняе нас. Шлях да шчасця крыецца ў выкарыстанні гэтага дару», – пісаў папулярны хрысціянскі прапаведнік Нік Вуйчыч у сваёй першай кнізе “Жыццё без межаў”. Сястра Таццяна Касабуцкая з кангрэгацыі сясцёр-кармелітак Дзіцяткі Езуса – яркі прыклад у пацвярджэнне гэтых слоў. Манахіня ...
Читать далее »Разважанне на ІІ Велікодную нядзелю. Год С. 24 красавіка
Евангелле Ян 20, 19–31 Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю ...
Читать далее »Роля пачуццяў і эмоцый у жыцці веры
Святкаванне Велікодных урачыстасцяў – час, калі вернікам дадзена перажыць асаблівыя духоўныя пачуцці: пасхальную радасць і надзею, суцяшэнне і блізкасць “незямной”, боскай рэчаіснасці. Літургія, святочныя традыцыі, а часта таксама і прырода дапамагаюць нам напоўніцца радаснай верай у перамогу жыцця над смерцю, любові над злом. Але ў першую чаргу такі духоўны настрой ствараецца дзеяннем Божага Духа ў чалавечай душы – той ласкі, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!