Авторские архивы: catholic_admin

Ксёндз Аляксандр Баран вызвалены з вязніцы

Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Лынтупскай парафіі кс. Аляксандра Барана, суд у Паставах 4 красавіка прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Святара затрымалі 25 сакавіка. Адразу склалі пратакол за «незаконнае пікетаванне» па арт. 24.23 КаАП. Нагодай стала тое, што ў фота на профілі ў сацсетцы ксёндз Аляксандр размясціў сцяг Украіны і бел-чырвона-белы сцяг 24 лютага — у дзень пачатку вайны Расіі ...

Читать далее »

Вучэнне Яна Паўла ІІ адносна чалавечага жыцця

Урывак з дакладу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Трыпціх вучэння Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і папы Францішка», з якім ён выступіў падчас першага Міжнароднага малітоўнага кангрэсу ў абарону жыцця, які праходзіў у лістападзе 2021 г. у Навагрудку. Сутнасць чалавечага жыцця Святы Ян Павел ІІ увайшоў у сучасную гісторыю Касцёла і свету як абаронца і прамоўтар Божага дару жыцця і яго святасці ...

Читать далее »

У Баранавічах адбудзецца Пяты адкрыты фестываль «Вясёлка талентаў»

Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае прыняць удзел у Пятым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе ў Баранавічах 18 мая. Мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды святкавання Дня абароны дзяцей. Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Так нараджаюцца зоркі». Арганізатары звяртаюцца да ўсіх зацікаўленых асаоб з запрашэннем: «Калі ў вашым асяроддзі ёсць знаёмыя „асаблівыя“ ...

Читать далее »

Над пытаннем “Чым я падобны да Закхея?” разважала моладзь у Оршы

З 28 па 31 сакавіка ў Оршы адбыўся курс “Закхей” для школьнай моладзі з Барысава, Жодзіна, Полацка, Глыбокага і Оршы. Кожныя канікулы рэкалекцыйны дом у Оршы, звычайна заняты толькі ў выходныя, ажывае амаль на тыдзень – моладзь з розных куткоў Беларусі збіраецца ў ім, каб разам паглыбляць сваё хрысціянскае жыццё і разважаць над пытаннем “Чым я падобны да біблійнага Закхея?” ...

Читать далее »

Пазіцыя каталіцкага духавенства на тэрыторыі Беларусі падчас войнаў і грамадска-палітычных узрушэнняў першай паловы ХІХ ст.

Гістарычныя артыкулы ў мінулых артыкулах “Каталіцкага Весніка” знаёмілі чытачоў з пісьмовымі і візуальнымі крыніцамі. У гэтым матэрыяле хочам заахвоціць вас самастойна знаёміцца таксама і з навуковай літаратурай, прысвечанай гісторыі канфесій у Беларусі. У 2015 годзе ў выдавецтве “Беларуская навука” была выдадзена калектыўная манаграфія “Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII – пачатак XX ст.)”. Аўтары манаграфіі – калектыў прафесійных ...

Читать далее »

Падтрымайма святара, які ў вязніцы!

Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Лынтупскай парафіі кс. Аляксандра Барана, суд у Паставах 4 красавіка прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Яго асудзілі за дзеянні ў сацсетках паводле двух адміністрацыйных артыкулаў — 24.23 «несанкцыянаванае пікетаванне» (за выяву бел-чырвона-белага сцяга разам з украінскім сцягам на аватарцы) і 19.11 «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (лайкі і каментары пад публікацыямі інфармацыйных старонак, абвешчаных «экстрэмісцкімі»). Святара затрымалі ...

Читать далее »

Тыповыя памылкі ў вымаўленні

У гэтым матэрыяле мы пагаворым пра некаторыя частотныя памылкі ў літаратурным вымаўленні, разгледзім тыповыя выпадкі адхілення ад правілаў, літаратурных нормаў. Правільнасць літаратурнага вымаўлення рэгулююць арфаэпічныя нормы, іншымі словамі, яны вызначаюць, як трэба вымаўляць галосныя і зычныя гукі, гукавыя спалучэнні, а таксама акрэсліваюць характар інтанацыі. У беларускай літаратурнай мове найчасцей напісанне адлюстроўвае вымаўленне. Таму кожны, напэўна, чуў спрошчаную, у нечым нават ...

Читать далее »

Папа Францішак падзякаваў Багародзіцы за пілігрымку на Мальту

Па традыцыі, пасля завяршэння сваёй 36-й замежнай паездкі, 4 красавіка 2022 года, Святы Айцец прыбыў у рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за пілігрымку на Мальту. Абраз Маці Божай Salus Populi Romani з’яўляецца адным з самых шанаваных у Італіі. Назва Выратавальніца рымскага народа бярэ пачатак ад падзей канца VI стагоддзя, калі ў Рым прыйшла эпідэмія чумы. У 590 годзе папа ...

Читать далее »

Святы заступнік Інтэрнэту

4 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае святога Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла. Святы лічыцца заступнікам інтэрнэту і інтэрнэт-карыстальнікаў. Прапануем вам пазнаёміцца з асобаю cвятога Ізыдора крыху бліжэй.   Чаму святы Ізыдор –заступнік інтэрнэту і інтэрнэт-карыстальнікаў? Міжнародны дзень Інтэрнэту адзначаецца 4 красавіка у многіх краінах планеты. Дата 4.04 вельмі падобная да памылкі HTTP 404, з якой часам могуць сустрэцца карыстальнікі Сеціва. Акрамя ...

Читать далее »

Смаргонскі араторый імя св. Яна Боска арганізаваў вясенні адпачынак для дзяцей

29-31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей. На працягу адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Валянціна Кот FMA, кл. Міхаіл Вішнеўскі, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям лепш падрыхтавацца да свята Пасхі. З дапамогай працы ў групах, прагляду відэа, розных дынамік, падабраных у залежнасці ад узросту групы, ...

Читать далее »