“Пане Езу, нечага хачу… але не ведаю, чаго!” – менавіта так часам можна акрэсліць нашую малітву. У будзённым жыцці нас цягнуць у розныя бакі супярэчныя прагненні і патрэбы, і мы самі не разумеем, чаго хочам. Часам хацелася б проста кінуць усё і збегчы ў ціхае прыгожае месца… і, магчыма, гэта не такая дрэнная ідэя! Час, праведзены ў самотнасці і цішыні, ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Курс «Эмаус» пройдзе ў Оршы
16-18 снежня ў касцёле святога Юзафа ў Оршы пройдзе чарговы курс па вывучэнню Святога Пісання. Біблійны курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). ...
Читать далее »Святы Айцец: без міру мы ўсе пераможаны
Пантыфік напісаў прадмову да зборніка яго публічных выказванняў адносна вайны ва Украіне. Кніга выйдзе пад назвай Энцыкліка аб міры ва Украіне (Un’enciclica sulla pace in Ucraina). 5 снежня 2022 года італьянскае выданне Il Fatto Quotidiano апублікавала ўступны тэкст Святога Айца. “Чаму пасля драматычных гадоў пандэміі, калі не без вялікіх цяжкасцей і шматлікіх трагедый мы выходзілі з самай вострай фазы, надышоў ...
Читать далее »Тэст на “Ж”
“Каталіцкі Веснік” прапануе наступны тэст на літару “Ж”. Пад кожным пытаннем неабходна напісаць правільны адказ! Падрыхтавала Ірына Радзевіч
Читать далее »Выстава сярэднявечных ікон адкрыецца ў Навагрудку
17 снежня ў парафіі святога Арханёла Міхала адбудзецца адкрыццё экспазіцыі сярэднявечных ікон Навагрудчыны. Іконы прыналежаць розным сем’ям з Навагрудка і ваколіц, якія ахвотна згадзіліся на некаторы час ахвяраць гэтыя іконы на публічную экспазіцыю і ўшанаванне. Урачыстае адкрыццё экспазіцыі папярэдзіць св. Імша ў 17.00, затым у 18.00 у касцёле ансамбль салістаў “Амадэй” прадставіць духоўны арганны канцэрт, прысвечаны Багародзіцы Марыі. Адкрыццё экспазіцыі ...
Читать далее »Разважанне на IІ Нядзелю Адвэнту. Год А. 4 снежня
Евангелле Мц 3, 1–12 У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Бо гэта той, пра каго сказаў прарок Ісая: Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму. Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх; а ежай яму была ...
Читать далее »З 9 па 11 снежня ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Як перажываць цяжкасці ў жыцці?»
Вера адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека на зямлі. Ад таго ў што чалавек верыць, на чым заснавана яго вера і наколькі яна трывалая, залежыць кірунак, якасць і эфектыўнасць жыцця кожнага. Гэта асабліва важна ў перыяды выпрабаванняў, у цяжкія часы. Жыццёвыя крызісы правяраюць веру на трываласць. Яны патрабуюць моцнай і досыць цягавітай веры. Цяжкія часы — гэта найлепшая абстаноўка ...
Читать далее »Пантыфік акрэсліў сваё бачанне каталіцкай адукацыі
У лісце, скіраваным да ўдзельнікаў Сусветнага кангрэса каталіцкай адукацыі, які праходзіць з 1 па 3 снежня 2022 года ў Марсэлі, Папа Францішак акрэсліў сваё бачанне глабальнага і інтэгральнага навучання. Пантыфік звярнуў увагу на прарочае вымярэнне паклікання Касцёла, якое выходзіць за рамкі перадачы канкрэтных ведаў і адкрывае на мудрасць, якая дазваляе ўзрастаць у чалавечнасці. Святы Айцец падкрэсліў, што адукацыя для Касцёла ...
Читать далее »Чаму святар падчас Імшы дадае ваду ў віно?
Вы ніколі не задумваліся, чаму падчас прыгатавання дароў на Імшы ў віно дадаецца кропля вады? Практыка змешвання віна з вадой была распаўсюджана ў старажытным свеце. Віно, як правіла, было больш моцным, чым большасць сучасных вінаў, і калі да яго дадавалася трохі вады, яно станавілася больш прыемным і менш п’янлівым. Разам з тым, раней людзі пілі больш віна, чым цяпер, таму ...
Читать далее »Як назваць чалавека, каторы не мае пастаяннага месца жыхарства?
Тэму дадзенага моўнага артыкула падказала спрэчка, можна сказаць, нават дыскусія, сведкам, а потым удзельнікам якой стаў і аўтар гэтага матэрыялу. Едучы ў цягніку, пасажыры заўважылі праз акно, як два ўжо немаладыя і не вельмі ахайна апранутыя мужчыны корпаюцца ў кантэйнеры для смецця. І вось жанчыны, што сядзелі побач, на цудоўнай беларускай мове пачалі абмяркоўваць, спрачацца, даказваць адна адной, як жа ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!