Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на бібліейскія рэкалекцыі з індывідуальным духоўным кіраўніцтвам «Кніга Тобія. Шлях да сябе», якія пройдуць з 20 па 22 мая ў Івянцы, паведамляе Catholic.by. Старазапаветная Кніга Тобія — захапляльная гісторыя пра знаходжанне свайго ўласнага жыццёвага шляху, будаванне даверу да Бога у свабодзе і адносін з бацькамі і сваёй другой паловай. Адначасова гэта аповед пра самотнасць, якую трэба ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Рэкалекцыі “Вырашэнне канфліктаў” адбудуцца ва Уселюбе
З 20 па 22 мая ў касцёле святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Вырашэнне канфліктаў». Рэальнасць сённяшняга свету заключаецца ў імкненні ўзвышэння аднаго чалавека над іншым. Многія людзі імкнуцца ачарніць рэпутацыю іншага чалавека з мэтай выглядаць больш прыстойна. У выніку нараджаецца мноства канфліктаў, шкодных духоўнаму развіццю душ. На жаль, мы, хрысціяне, часта ўцягнутыя ў гэты працэс ...
Читать далее »Папа: авіяцыя не можа выкарыстоўвацца як інструмент смерці
Падчас жудаснай вайны ва Украіне, штодня адзначанай бамбёжкамі з паветра, менавіта авіяцыя выкарыстоўваецца як інструмент нападу, знішчэння і смерці, — адзначыў Папа. 13 мая 2022 года Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з прадстаўнікамі італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Сваю прамову Святы Айцец распачаў са слоў падтрымкі ў бок сектара паветранага транспарту, які значна пацярпеў у выніку пандэміі. Ён лічыць, што ...
Читать далее »“Маёўка”для моладзі адбылася ў Удзеле
7 мая ў аг. Удзела адбылася маёўка для моладзі. Пасля вымушанага доўгага перапынку з прычыны пандэміі 7 мая Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі нарэшце зноў сабрала моладзь з розных парафій на маёўку, каб разам маліцца, адпачываць, узбагачаць свае веды і будаваць узаемаадносіны ў супольнасці. На гэты раз моладзь гасцінна прымалі айцы-францысканцы ў аг.Удзела. Ужо з 15 гадзінаў моладзь з Варапаева, Дунілавіч, ...
Читать далее »Кардынал: Пантыфік у інваліднай калясцы – ўзор для пажылых
На прыклад, які дае пажылым людзям Папа Францішак, асабліва ў апошнія дні, калі ён востра адчувае сваю абмежаванасць, звярнуў увагу прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. “Папа пагаджаецца на абмежаванні, якія спатыкаюць яго сёння, прымае іх шчодра і велікадушна. Ён з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас, бо не варта хаваць, што з узростам нашы магчымасці актыўна ўдзельнічаць у жыцці ...
Читать далее »У Смаргоні быў прадстаўлены спектакль-драма “Святар” (+відэа спектакля)
7 мая ў Смаргоні моладзь з салезіянскага араторыя ў Мінску разам з дарослымі праз тэатральную ігру, спеў і танец распавяла пра жыццё, дзейнасць і мучаніцкую смерць ксяндза Уладзіслава Вячорка, салезіяніна, які ахвярна служыў вернікам у мястэчку Параф’янава на Глыбоччыне. Спектакль паказалі на сцэне моладзевага араторыя імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла. Гэта ўжо другое прадстаўленне ...
Читать далее »Добрасуседства
Мы ўсе плывём у адной лодцы. Калі нам добра, вылучаем гэтую радасць жыцця, і навокал становіцца больш прыемна. Ці звярталі вы ўвагу на тое, як добрасуседства ўплывае на дрэвы, жывёлу, людзей? Прапануем пранікнуцца гэтай ідэяй і пазнаёміцца з правіламі, паводле якіх яно адбываецца. Карысць ад супрацоўніцтва Расліны пускаюць карані глыбока ў зямлю. Там іх радасна сустракаюць мікраарганізмы. Яны выкарыстоўваюць сонечную ...
Читать далее »Папа Францішак: інвестыцыі ў адукацыю – лепшы ўклад у будучыню краіны
Універсітэты павінны спрыяць цэласнаму развіццю чалавека і сустрэчы культур, — падкрэсліў Папа Францішак падчас аўдыенцыі для дэлегацыі Мачэрацкага ўніверсітэта, якая прайшла 9 мая 2022 года ў Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што “ўніверсітэт павінен быць месцам адкрытасці розуму на гарызонты ведаў, жыцця, свету, гісторыі”. Ён нагадаў, што кожны чалавек, а значыць і кожны студэнт, “які пераступае парог універсітэта і наведвае яго ...
Читать далее »Урачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай адзначылі ў Слоніме
7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У святыні, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца копія абраза Маці Божай Жыровіцкай, сабраліся шматлікія мясцовыя жыхары і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з Івацэвічаў і Брэста. У Імшы ўдзельнічалі мясцовыя рыма-каталіцкія святары на чале з дэканам Слонімскага дэканату ...
Читать далее »“Гісторыя наступнага стагоддзя ўжо сёння залежыць ад нас”. 200-годдзе заснавання касцёла адзначылі ў Дзеркаўшчыне
9 мая 2022 года ў Дзеркаўшчыне, што на Глыбоччыне, урачыста адзначылі 200-годдзе з часу заснавання парафіяльнага касцёла Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначалілі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч і святары, якія прыехалі, каб раздзяліць радасць святкавання разам з Дзеркаўшчынскай парафіяй. Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана заснаваны 7 мая 1822 года, пра што ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!