Авторские архивы: catholic_admin

Адбылася пілігрымка з Гродна ў Капцёўку з нагоды пачатку навучальнага года

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбылася пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года. Пілігрымка вырушыла з парафіі Святога Духа (Альшанка) пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі кс. Андрэя Струкеля. У набажэнстве ўдзельнічала каля 250 вернікаў розных парафій і рознага ўзросту: малодшаму не споўнілася і ...

Читать далее »

У свята Святога Міхала Арханёла ў парафіі ў Навагрудку можна прыняць шкаплер

29 верасня парафія святога Міхала Арханёла ў Навагрудку запрашае паўдзельнічаць у парафіяльнай урачыстасці і ўрачыста прыняць шкаплер заступніцтва св. Міхала. Прыняць шкаплер можа кожны вернік. Шкаплер — перш за ўсё бачны знак даверу св. Міхалу Арханёлу. Першы такі шкаплер з’явіўся ў XІХ ст. пры касцёле св. Яўстафія ў Рыме і належаў да створанага ў Рыме ў 1878 г. брацтва св. ...

Читать далее »

Кардынал Краеўскі маліўся ў Ізюме, “дзе вайна не мае літасці”

Кардынал Конрад Краеўскі, які па даручэнні Папы Францішка ўжо ў чацвёрты раз ад пачатку вайны наведвае Украіну, памаліўся ля брацкіх магіл у Ізюме, а таксама трапіў пад абстрэл у Запарожжы. “Я ведаю, што ідзе вайна, а вайна не мае літасці, што ёсць загінулыя, але бачачы столькіх у адных месцы, гэта цяжка пераказаць і патлумачыць”, — прызнаўся Апостальскі элемазінарый у каментары ...

Читать далее »

200-годдзе з дня нараджэння святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага адзначылі ў Глыбокім

Дзень смерці благаслаўлёных і святых звычайна з’яўляецца таксама днём іх літургічнага ўспаміну, таму 17 верасня Касцёл успамінае постаць арцыбіскупа Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, Мітрапаліта Варшаўскага. Сёлета, 1 лістапада, спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям’і Марыі. Зыгмунт Шчэнсны нарадзіўся ў 1822 годзе ў Ваюціне на Валыні. Выхоўваўся ў рэлігійна-патрыятычнай атмасферы, змалку пакланяўся Маці ...

Читать далее »

Студэнтаў і працуючую моладзь запрашаюць у францішканскі кляштар на дні засяроджанасці

З 30 верасня па 2 кастрычніка айцы францішкане запрашаюць студэнтаў (ад 16 год) і дарослых у Удзела (Віцебская дыяцэзія) на дні засяроджання, якія пройдуць у францішканскім кляштары на тэму «Шануй бацьку свайго і маці сваю». Праграма Пятніца, 30 верасня 20.00 – святая Імша 21.00 – вечар знаёмстваў ля каміна — уводзіны ў тэму сустрэчы — вячэрняя малітва 23.30 – спачынак Субота, ...

Читать далее »

Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Глыбокім

Спатканне запланавана на 23 верасня. Удзел катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі ў сустрэчы з’яўляецца абавязковым. План: 10.00 – св. Імша ў касцёле Святой Тройцы 11.00 – рэфераты і практычныя заняткі 13.00 – абед Вялікая просьба паведаміць аб сваім удзеле па тэлефоне: +37529 274-84-55 (Марына) або на e-mail: kasc_sw_trojcy@mail.ru Важна! Калі ў парафіях з’явіліся новыя свецкія катэхеты, або катэхеты кансэкраваныя асобы, неабходна звярнуцца ў Курыю, каб ...

Читать далее »

25 год таму ў Полацку быў асвечаны касцёл

18 верасня 2022 года з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў Полацку адзначылі 25-ую гадавіну пасвячэння касцёла. Падчас святой Імшы вернікі дзякавалі Богу за ўсе ласкі, якія атрымалі ў сценах роднай святыні, у Доме, у якім для Божых дзяцей ніколі не зачыняюцца дзверы. Юбілей – гэта асаблівы дзень падзякі ўсім тым, хто прычыніўся да будаўніцтва Касцёла. Парафіяне памяталі ў сваіх ...

Читать далее »

Новы касцёл асвечаны ў Сянне ў Віцебскай дыяцэзіі

Асвячэнне новага касцёла ў Сянне адбылося 17 верасня 2022 года. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Парафія ў Сянне была адноўлена яшчэ на пачатку 2000-х гадоў. І з таго часу былі намаганні пабудаваць касцёл. Але працяглы час тут існавала толькі драўляная капліца. Цікава, што новы касцёл з’яўляецца зменшанай копіяй касцёла, які калісьці стаяў на тым самым месцы. Так выказаўся наконт ...

Читать далее »

В Смоленске может исчезнуть уникальный католический храм

Шедевр неоготики в центре Смоленска — костел Непорочного Зачатия — может скоро разрушиться до основания. Построенное в конце XIX века здание ни разу не реставрировали, несмотря на статус памятника культуры. Чиновники не могут организовать ремонт — в ответ на обращения горожан ссылаются на бюрократические проволочки. Аналогичные проблемы и у других религиозных памятников по всей России.  Все больше смолян стараются обходить ...

Читать далее »

Святы Пасад абвясціў конкурс на гімн Юбілею 2025 года

“Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння конкурсу на вызначэнне лагатыпа ўзнікла неабходнасць падумаць над афіцыйным гімнам Юбілею 2025 года”, — гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду. Арганізатары падзеі абвясцілі міжнародны конкурс на стварэнне музычнай кампазіцыі, якая “павінна выражаць самабытнасць юбілейнага мерапрыемства”. Натхненнем да стварэння музыкі для кампазітараў з усяго свету стане дэвіз Юбілею, абраны Папам Францішкам, Пілігрымы надзеі. Прычым, тэкст на італьянскай ...

Читать далее »