Авторские архивы: catholic_admin

Нігерыя: адзін семінарыст спалены жыўцом, другі выкрадзены

Семінарыст згарэў жывым падчас нападу бандытаў на парафію Св. Рафала ў Фадан Камантан, у дыяцэзіі Кафанчан, у штаце Кадуна, на поўначы Нігерыі. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 7 верасня, паведамляе Gość Niedzielny. Зламыснікі напалі на парафіяльны дом і падпалілі яго. Святарам удалося dыбрацца з ахопленага полымем будынка, але 25-гадовы Нааман Данламі, які дапамагаў ім у душпастырскай працы, загінуў у полымі. У ...

Читать далее »

Папа Францішак падзякаваў удзельнікам Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне

Захаваць жывую памяць пра лісабонскія падзеі і дзяліцца атрыманым досведам з іншымі, — заклікаў Папа Францішак удзельнікаў Сусветных дзён моладзі 2023 года. “Захоўвайце ўспамін пра перажытыя Дні моладзі, не анестэзіруйце яго, не складайце ў альбом успамінаў мінулага. Захавайце яго жывым. І раскажыце пра гэта ўсё, раскажыце пра гэта ва ўніверсітэце, у школе, на працы, раскажыце пра тое, што вы перажылі, ...

Читать далее »

Катэхеты Віцебскай дыяцэзіі распачалі разам новы катэхетычны год

9 верасня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэматыка — «Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан» (Ян 14,6). Распачалося спатканне святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Звярнуўшыся да прысутных, іерарх сказаў, што асноўная задача катэхета – “давесці дзяцей да сустрэчы з жывым Богам, які не дзесьці там, у гісторыі, а ...

Читать далее »

Разважанне на ХХІIІ звычайную нядзелю. Год А

Евангелле Мц 18, 15–20 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі зграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу. А калі і ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі

Зала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. ...

Читать далее »

Сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарыткі» Віцебскай дыяцэзіі

8 верасня ў свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ўдзельнікі апостальскага руху «Маргарыткі» з Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў касцёле Беззаганнага Зачацця НПМ у Удзеле. Найлепшыя падарункі для Панны Марыі – удзел у святой Імшы і ружанцовая малітва. Таму ўдзельнікі сустрэчы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце памаліліся Ружанец у інтэнцыі свецкіх апосталаў і духоўных асоб, якіх яны падтрымліваюць малітвамі. Таксама вернікі прысвяцілі Беззаганнаму ...

Читать далее »

Што кажа Біблія пра Найсвяцейшую Панну Марыю? Тэст

Не так даўно Касцёл перажываў свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, сёння адзначаем дзень нараджэння Багародзіцы. Прапануем успомніць, аб чым вы даведаліся пра Маці Божую з Бібліі. Падрыхтавала Лаліта Арлоўская

Читать далее »

Заява Святога Пасада перад беатыфікацыяй сям’і Ульма

Дзіця, якім была цяжарная Вікторыя Ульма, нарадзілася ў момант мучаніцкай смерці маці, таму і было далучана да групы дзяцей-мучанікаў — гаворыцца ў апублікаванай 5 верасня 2023 года заяве за подпісам кардынала Марчэла Сэмерара. “У сувязі з нядаўна распаўсюджанай у некаторых СМІ інфармацыяй аб мучаніцкай смерці сям’і Ульма, абрад беатыфікацыі якой адбудзецца 10 верасня 2023 года ў польскім Маркова, Дыкастэрыя па ...

Читать далее »

Францішкане запрашаюць у «Вінаграднік сярод пустыні»

Францішкане запрашаюць ахвотных на біблійныя рэкалекцыі «Вінаграднік сярод пустыні», прысвечаныя Кнізе прарока Осіі, якія пройдуць з 22 па 24 верасня пры францішканскім кляштары ў Івянцы. Рэкалекцыі будуць спалучаныя з майстар-класамі па мабільнай фатаграфіі, які правядзе прафесійны фатограф, выкладчыца і аўтар курсаў па мастацкай фотаздымцы Дар’я Сцяпанава (www.stepanova.by) Старазапаветная Кніга Осіі — ці не адна з самых асабістых у Святым Пісанні. ...

Читать далее »

520-годдзе заснавання парафіі і кансэкрацыя эўхарыстычнага алтара. Юбілей адзначаць у Смаргоні

У 1503 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча, у цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэтым годзе першая каталіцкая парафія Смаргоні адзначае разам з горадам юбілей 520-годдзя. З гэтай нагоды ў касцёле св. Міхала Арханёла біскупам ...

Читать далее »