14 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах адбылася ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных. Сёлета ўрачыстасць была юбілейнай, паколькі адзначаецца 330-годдзе з часу прызнання абраза Маці Божай Барунскай цудадзейным. Менавіта тады спецыяльная касцёльная камісія ўпершыню даследавала і афіцыйна пацвердзіла праўдзівасць сведчанняў аб ласках, атрыманых праз заступніцтва Панны Марыі ў гэтым месцы. Не толькі барунская парафія, ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Сінод падрыхтуе пасланне да народа Божага
Сінод Біскупаў напрыканцы сваёй працы падрыхтуе ліст-пасланне да ўсяго народа Божага, — аб гэтым на брыфінгу 18 кастрычніка 2023 года паведаміў прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні. Камісія па падагульняючым дакуменце Сінода прадумала тэкст, які павінен расказаць усім, «як мага большай колькасці людзей, і асабліва тым, хто яшчэ не быў залучаны ў Сінадальны працэс», аб тым вопыце, які перажылі ўдзельнікі. ...
Читать далее »Дзеці з Браслава разам з біскупам Алегам Буткевічам далучыліся да акцыі «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»
18 кастрычніка тэлемост злучыў арганізаваныя групы ў пяці гарадах Беларусі: Мінску, Магілёве, Браславе, Гомелі і Гродне. Распачалася сустрэча з прывітальнага слова сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь кс. Кшыштаф Сарокі, які ўпершыню далучыўся да акцыі і ад імя Папы Францішка перадаў ружанец, што вырушыць у малітоўную вандроўку па беларускіх парафіях. Пасля прысутныя біскупы ў розных кутках Беларусі блаславілі ружанцы і ...
Читать далее »Пантыфік узначаліць св. Імшу за спачылага Бэнэдыкта XVI
Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла пра бліжэйшыя публічныя набажэнствы з удзелам Папы Францішка. 3 лістапада 2023 года ў 11.00 у базіліцы святога Пятра Пантыфік возьме ўдзел у святой Імшы ў інтэнцыі спачылага Бэнэдыкта XVI, а таксама кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу года. У ХХХІІІ Звычайную нядзелю, 19 лістапада, у 10.00 Папа ўзначаліць цэлебрацыю Эўхарыстыі з нагоды Сусветнага дня ...
Читать далее »У Бразіліі адкрылі адну з найбольш вялікіх фігур Маці Божай у свеце
12 кастрычніка, у дзень свята Маці Божай з Апарэсіды, апякункі Бразіліі, у гэтай краіне адбылося ўрачыстае адкрыццё вялізнай фігуры Маці Божай. Адкрыццё фігуры суправаджалася святой Імшой і феерверкам. Стальная фігура вагой 400 тон і вышынёй 50 метраў была ўстаноўлена ў раёне Ітагуачу, у трох кіламетрах ад нацыянальнага санкутарыя ў Апарэсідзе. Фігура Маці Божай стала адным з самых высокіх рэлігійных помнікаў ...
Читать далее »Франция: в соборе Нотр-Дам установят современную систему пожаротушения
Мастера, восстанавливающие собор Парижской Богоматери, оборудуют его современной системой пожаротушения стоимостью 2 млн. евро. Она включают резервуар на 625 куб. воды. Об этом сообщает газета The Times. Для борьбы с возможным новым пожаром в здании прокладывается более 1 км труб с увеличенным диаметром для подачи почти 600 тыс. литров воды в час. По словам сотрудника компании «Paris Water» Николя Деливера, ...
Читать далее »Кардынал Піцабала: гатовы абмяняць сябе на дзяцей-закладнікаў
Лацінскі патрыярх Іерусаліма выказаў гатоўнасць абмяняць сябе на ізраільскіх дзяцей, якіх ХАМАС утрымлівае ў закладніках. Падчас анлайн-размовы з журналістамі кардынал П’ербатыста Піцабала выказаў шчырую прыхільнасць вызваленню дзяцей – закладнікаў ХАМАС. Ён сказаў, што гатовы зрабіць «усё, што заўгодна», каб «гэтыя дзеці вярнуліся дадому». «Ці гатовы я да абмену? Усё, што заўгодна, калі гэта можа прывесці да свабоды і вярнуць гэтых ...
Читать далее »Біблійны лексікон. Апытанне
Чытаючы Біблію, мы можам сустрэць словы і тэрміны, не да канца нам зразумелыя, хоць па інтуіцыі мы больш-менш “здагадваемся”, пра што ідзе гаворка. Трэба лічыцца з тым, што лексікон Святога Пісання мае свае нюансы, на якія мы рэдка звяртаем увагу ў штодзённым карыстанні мовай. Таму патрэбныя пэўныя высілкі, каб правільна ўспрымаць Божае аб’яўленне. Аўтар рубрыкі «Біблійны лексікон» айцец езуіт Віктар ...
Читать далее »45 гадоў таму святы Ян Павел ІІ быў абраны Пантыфікам
16 кастрычніка 1978 года на канклаве ў Ватыкане Наступнікам святога Пятра быў абраны тагачасны арцыбіскуп Кракаўскі, польскі кардынал Караль Вайтыла, які ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ. Вучэнне і стыль жыцця Яна Паўла ІІ можа натхняць моладзь, а яго гісторыя павінна пераказвацца зразумелай для сучаснай моладзі мовай, — заўважыў у інтэрв’ю польскай рэдакцыі Vatican News кардынал Станіслаў Дзівіш. “Я не ...
Читать далее »Ружанец — магутная зброя ў час вайны
Кожны раз, калі католікі аказваюцца ў стане вайны, яны павінны памятаць, што Ружанец з’яўляецца адным з галоўных інструментаў, якім яны павінны карыстацца, просячы аб нябеснай дапамозе і супакою. Многія святыя, у тым ліку святы Піа з П’етрэльчыны, згадвалі магутную моц Ружанца ў справе міру. Таму яго можна назваць ідэальнай зброяй для ваеннага часу. Гісторыя таксама насычана прыкладамі, калі католікі збіраліся ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!