Арханёла Габрыэля і святую Альжбету па праву можна лічыць аўтарамі гэтай малітвы. Аднак розныя пакаленні вернікаў на працягу стагоддзяў таксама стваралі яго. Прапануем даведацца некалькі цікавых фактаў пра малітву » Вітай, Марыя». Гэтая малітва да Маці Божай датуецца XII стагоддзем Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Болдуін у 1184 годзе напісаў пра малітву «Вітай, Марыя»: “Да анёльскага прывітання, якім штодня звяртаемся да Найсвяцейшай Панны ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Папа Францішак перакананы, што моладзь дапаможа збліжэнню католікаў і праваслаўных
Моладзь, падтрыманая надзеяй, заснаванай на веры, можа разарваць ланцугі крыўдаў, неразумення і забабонаў, якія стагоддзямі трымалі ў палоне католікаў і праваслаўных, перакананы Святы Айцец. 16 мая 2024 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Мітрапаліта Агафангела і дэлегацыю Афінскага тэалагічнага калегіума. Нагодай для сустрэчы стала 20-цігоддзе супрацоўніцтва паміж Apostolikì Diakonia Грэчаскай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкім камітэтам па культурным супрацоўніцтве Дыкастэрыі ...
Читать далее »Відэакліп напярэдадні Пяцідзесятніцы запісала навагрудская моладзь
Перад урачыстасцю Спаслання Святога Духа моладзь з парафіі ў Навагрудку запрашае адкрыць сэрца на Трэцюю Асобу Божую праз малітву, якая мела месца ў крыпце імя Святога Дамініка і біскупа Віта, што ў касцёле Святога Арханёла Міхала. Інтэнцыяй маладых вернікаў з’яўляецца просьба да Духа Святога аб супакоі ў сэрцах людзей і ва ўсім свеце. “Як дождж цёплы Твая любоў…” – своеасаблівы ...
Читать далее »Кардынал Дзупі: штучны інтэлект не заменіць алгарытму сэрца
Будучыня Касцёла ў тым, каб ісці насустрач іншым, бо немагчыма быць хрысціянамі, не ідучы да іх. Евангелле, гэта не “прадукт для асабістага дабрабыту” – яно тычыцца бліжнага, нагадаў кардынал Матэа Дзупі. Старшыня Канферэнцыі біскупаў Італіі прыняў удзел у Фестывалі камунікацыі, які прайшоў у Пінэрола ў паўночнаітальянскай вобласці П’емонт. Тэма форума: «Застанемся злучанымі», была натхнёная пасланнем Папы Францішка на 58-ы Сусветны ...
Читать далее »16 мая — успамін св. Андрэя Баболі. Хто ён?
Імя Андрэй вельмі папулярнае ва ўсім хрысціянскім свеце. Яно паходзіць ад грэцкага слова ανέρ, ανδρος, што азначае “мужчына”, або ανδρειος – “мужчынскі, мужны”. Гэтае імя цудоўна характарызуе асобу святога Андрэя Баболі – святара і мучаніка, у чыім жыцці яркім святлом заззяла “каталіцкая вера, сіла якой, падмацаваная Божаю ласкаю, з цягам гадоў вырасла настолькі, што стала яго характэрнаю рысаю і нопоўніла ...
Читать далее »У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Гармонія жыцця. Духоўнасць і нутрыцыялогія”
“…Ці не ведаеце, што целы вашыя – гэта святыня Духа Святога, які ў вас” 1 Кар 6, 19 З 31 мая па 2 чэрвеня пра парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі прысвечаныя каталіцкай духоўнасці і хрысціянскаму стылю жыцця, якое закранае ў тым ліку правільны, здаровы стыль харчавання. На гэта звярнула ўжо асаблівую ўвагу св. Хільдэгарда ...
Читать далее »Святары з Шуміліна адбываюць адміністрацыйны арышт
Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 08 мая 2024 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ, святары з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне. На дадзены момант вядома, што яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Айцец Анджэй – 15 сутак, айцец Павел – 10 сутак. Заахвочваем шаноўных вернікаў памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух ...
Читать далее »«Каталіцкі Веснік» віншуе галоўнага рэдактара з юбілеем святарства
Паважаны ксёндз Віктар! Шчыра віншуем Вас з 20-й гадавінай святарства. Дзякуем Богу за тое, што выбраў Вас і сваімі неверагоднымі шляхамі прызначыў Вам месца побач за намі. Дзякуем Вам за адкрытасць, цярплівасць і чуласць сэрца. У гэты дзень перадусім хочам пажадаць Вам моцнага здароўя, шчодрых дароў Духа Святога і вытрываласці ў дальнейшым святарскім служэнні. Рэдакцыя «Каталіцкага весніка». *15 мая 2004 ...
Читать далее »Пантыфік сустрэўся з найстарэйшымі рымскімі святарамі
14 мая 2024 года Папа Францішак правёў сустрэчу з рымскім духавенствам, пасвечаным 40 і больш гадоў таму. Мерапрыемства прайшло ў парафіі Сан-Джузэпэ-аль-Трыанфале за зачыненымі дзвярыма. Завяршыўшы нядаўна серыю паездак у пяць сектараў сваёй дыяцэзіі, біскуп Рыма распачаў новы цыкл сустрэч: зараз ён сустракаецца з святарамі па гадах пасвячэння. У двухгадзінным дыялогу з Пантыфікам удзельнічалі каля 70 святароў старэйшага ўзросту. Іх ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца ў Віцебску
22 мая ў Віцебску ў касцёле святога Антонія адбудзецца сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. План сустрэчы: 10.00 — канферэнцыя «Катэхізацыя ў сучасным свеце» (кс. Антон Лагуненак); 11.00 — Эўхарыстыя; 12.00 — Канферэнцыя «Гульні як элемент катэхезы» 1 частка (с. Дар’я Еўтухоўская FMA, Мінск-Бараўляны); 13.00 — Абед; 13.45-14.30 — Канферэнцыя «Гульні як элемент катэхезы» 2 частка (с. Дар’я Еўтухоўская FMA, Мінск-Бараўляны); 14.45 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!