Святы Пасад чакае, што мерапрыемствы, звязаныя з Святым 2025 годам, наведае на 45 працэнтаў больш людзей, чым у рэкордным 2000 годзе. Як абвясціў адказны за арганізацыю глабальнай падзеі арцыбіскуп Рына Фізікела на прэс-канферэнцыі ў Рыме, паводле прагнозаў дзяржаўнага ўніверсітэта Roma Tre, чакаецца прыкладна на дзесяць мільёнаў больш пілігрымаў, чым 25 гадоў таму. Тады, паводле іерарха, праз Святыя дзверы ў ватыканскай ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Глыбокае: парафіяльная ўрачыстасць і сакрамант канфірмацыі з удзелам біскупа Алега Буткевіча
Вялікая радасць і хваляванне панавалі ўжо ад самай раніцы 26 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты дзень быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік перажываў адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў сваёй святыні, але шматлікія з нецярпеннем чакалі хвіліны, калі з’явіцца доўгачаканы госць – біскуп Алег Буткевіч, бо пэўная частка парафіян была гатова адкрыць сваё сэрца на ўмацаванне ...
Читать далее »У Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст
26 мая ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, менавіта такі тытул мае святыня. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, гамілію прамовіў гаспадар парафіі ксёндз канонік Аляксей Асон. На ўрачыстую святую Імшу а 15-ай гадзіне сабраліся мясцовыя вернікі і госці з суседніх парафій. Перад Эўхарыстыяй адбылося маёвае набажэнста. ...
Читать далее »Адбылося біскупскае пасвячэнне каад’ютара Гродзенскай дыяцэзіі
25 мая ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыняў біскупскае пасвячэнне ксёндз канонік Уладзімір Гуляй, якога Папа Францішак прызначыў каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Галоўным пасвячаючым быў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, яму асіставалі старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Урачыстасць пасвячэння сабрала ў галоўнай святыні Касцёла на ...
Читать далее »Папская акадэмія жыцця: паліятыўны догляд – глыбока гуманны падыход
У Таронта завяршыўся Міжнародны міжканфесійны сімпозіум па паліятыўнаму догляду “На шляху да наратыву надзеі”. Арганізатары падвялі яго вынікі. Сімпозіум пацвердзіў, што надзея заўсёды застаецца, нават у самыя складаныя моманты жыцця. Вера і культура граюць важную ролю ў задавальненні патрэбаў хворых і паміраючых, палягчэнні іх фізічных, духоўных і эмацыйных пакут. Старшыня сімпозіума, біскуп Ноэль Сімард, адзначыў, што ініцыятыва дазволіла экспертам абмяняцца ...
Читать далее »Ілан Маск пракаментаваў забарону крыжоў у Варшаве. «Яны капіруюць дурныя ідэі»
Не сціхаюць адгалоскі спрэчнага рашэння мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага прыбраць крыжы з офісаў. Прэзідэнт сталіцы выдаў распараджэнне, у якім забараніў вешаць у офісах крыжы, а супрацоўнікам офісаў выстаўляць на сталах рэлігійныя сімвалы. Дадзенае рашэнне матываванае жаданнем увесці стандарты роўнага стаўлення і ідэяй аддзялення дзяржавы ад Касцёла. Меркаванні наконт рашэння мэра падзяліліся. Нароўні з галасамі адабрэння, якія адзначаюць, што ў сталіцы ...
Читать далее »Разважанне на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Год B
Евангелле Мц 28, 16–20 “У той час: Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. І калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумняваліся. Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа ...
Читать далее »У Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў
22 мая ў парафіі святога Антонія ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі на заканчэнне катэхетычнага году. У спатканні прынялі ўдзел святары з Віцебскіх парафій, Полацка і Мёр. Большасць удзельнікаў сустрэчы – гэта сёстры законныя і свецкія катэхеты, якія займаюцца катэхізацыяй дзяцей і моладзі. Сустрэча распачалася канфернцыяй, падчас якой кс. Антон Лагуненак, пробашч парафіі, прыблізіў тэму катэхізацыі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »Фотафакт: у Будслаў вярнуўся адрэстаўраваны абраз, перад якім падчас фэсту адбудзецца прысвячэнне Касцёла ў Беларусі Сэрцу Езуса
Удзельнікі пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая адбылася 23 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, мелі магчымасць убачыць абраз Сэрца Езуса, які вярнуўся ў Будслаў пасля рэстаўрацыі. Гэты абраз з вёскі Васілеўшчына Будслаўскай парафіі быў створаны падчас вайны мясцовым мастаком, да якога вяскоўцы звярнуліся па парадзе свайго тагачаснага душпастыра ксяндза Станіслава Жука. У часы веннага ліхалецця людзі маліліся перад ...
Читать далее »Касцёл у Польшчы: «Час вялікай колькасці пакліканняў заканчваецца»
Паводле інфармацыі Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва, у гэтым годзе Касцёл у Польшчы атрымае 235 новых святароў, у тым ліку 153 дыяцэзіяльных і 82-х святароў з манаскіх супольнасцяў. Гэта прыкладна на 50 святароў менш, чым годам раней. Найбольшая колькасць святароў будзе пасвечана ў Тарнаўскай дыяцэзіі і Кракаўскай архідыяцэзіі, а таксама ў ордэнах паўлінаў і францішканаў. — Час буму пакліканняў заканчваецца, але я ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!