У папярэднім матэрыяле мы гаварылі пра безэквівалентную лексіку беларускай мовы ў рускамоўным дачыненні, гэта значыць, пра тыя лексемы, якія не маюць аднаслоўных адпаведнікаў у рускай мове. Згаданая тэма аказалася дастаткова цікавай для нашых чытачоў. Аўтар матэрыялу атрымаў шэраг водгукаў і пытанняў адносна асаблівасцяў функцыянавання ў беларускай мове дадзенай групы слоў. Так, у прыватнасці, чытач “Каталіцкага Весніка” сп. Андрэй з Віцебска ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Розніца ў датах Вялікадня… Ці магчыма яе скасаваць?
Канстанцінопальскі праваслаўны патрыярх Варфаламей сёлета выказаў спадзеў, што ўжо неўзабаве і католікі, і праваслаўныя змогуць адзначаць Вялікдзень, найгалоўнейшае хрысціянскае свята, разам. І хоць ідэя каляндарнай еднасці хрысціянаў мае шмат прыхільнікаў, праціўнікаў у яе таксама не менш. У 2024 годзе розніца паміж датамі Вялікадня ў католікаў і праваслаўных складае цэлых пяць тыдняў: яго святкавалі адпаведна 31 сакавіка і 5 мая. Адрозненне ...
Читать далее »У Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня Дзіцяці
1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня Дзіцяці, што ў гэтым годзе спалучана са штогадовай сустрэчай дзяцей, якія сёлета прыступілі да Першай святой Камуніі, паведамляе catholic.by. Папа Францішак запрасіў дзяўчынак і хлопчыкаў сустрэцца ў Рыме 25-26 мая 2024 года, а каб добра падрыхтавацца, рэкамендаваў ім маліцца словамі Езуса – прамаўляць «Ойча наш» кожную раніцу і кожны вечар, па магчымасці ...
Читать далее »Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.1
Валадарства Божае знаходзіцца ў цэнтры прапаведавання Езуса: “Езус хадзіў … абвяшчаючы Евангелле Валадарства” (Мц 4, 23), – так падсумоўвае евангеліст Мацвей публічную дзейнасць Хрыста. Разам з прыйсцем Божага Сына “наблізілася Валадарства Божае” (Мк 1, 15); Ён прыйшоў у гэты свет, каб яно стала рэальнасцю. Аднак наш Боскі Настаўнік казаў пра Валадарства, хутчэй, не наўпрост, а праз вобразы і прыпавесці, ставячы ...
Читать далее »«Бясконцая годнасць»: новы дакумент Ватыкана пра вайну, гвалт, аборты і гендар
8 красавіка ў Ватыкане быў абнародаваны дакумент Дыкастэрыі Веравучэння «Dignitas infinita», які ўтрымлівае папскае вучэнне апошняга дзесяцігоддзя. Сярод іншага ён закранае тэмы вайны, беднасці, гвалту ў дачыненні да мігрантаў і жанчын, абортаў, сурагатнага мацярынства і эўтаназіі, гендарнай тэорыі і іншыя пытанні. Праца над «Dignitas Infinita» пачалася ў 2019 годзе, калі Кангрэгацыя веравучэння (у 2022 годзе перайменаваная ў Дыкастэрыю Веравучэння) вырашыла ...
Читать далее »Святкуем урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
Сёння Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Яна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як напамін пра ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі ў Вялікі чацвер. Распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста — Божае Цела. У цэлебрацыі гэтай урачыстасці Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам. Святкаванне ўрачыстасці ...
Читать далее »Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі стаў госцем праграмы «100 пытанняў даросламу»
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі стаў госцем шоў «100 пытанняў даросламу», якое выходзіць на канале «Беларусь 1». Праграма выйшла 27 мая. Падчас шоў арцыбіскуп Станеўскі даў простыя адказы на складаныя дзіцячыя пытанні, сярод каторых: Ці абавязкова верніку хадзіць у храм для таго, каб Бог яго пачуў? Чаму Бог забірае жыцці дзяцей? Як каталіцкая царква ставіцца да тэорыі эвалюцыі Дарвіна? Чаму ...
Читать далее »Папа: маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны
На працягу чэрвеня Папа Францішак заклікае маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 28 мая 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Дарагія браты і сёстры, я хацеў бы, каб у гэтым месяцы мы памаліліся за тых, хто ўцякае са сваёй краіны. Да трагедыі, якую перажываюць людзі, змушаныя пакінуць сваю радзіму, каб уратавацца ...
Читать далее »Отреставрированный после пожара двухтонный крест вернули на крышу Нотр-Дама
Металлический крест, который был отреставрирован мастерами в Нормандии, установили на крыше собора Парижской Богоматери спустя 5 лет после пожара. Данный крест – единственный элемент отделки крыши над хорами, которые сохранились после возгорания, так как упали на землю и избежали сильного повреждения. Как пишет издание Le Parisien, монтаж двухтонной конструкции высотой 12 м из железа с золотой отделкой означает завершение работ ...
Читать далее »Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай пройдзе ў чэрвені ў Івянцы
У суботу 8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай. Рыцарства Беззаганнай (Militia Immaculatæ) — Марыйны касцёльны рух, створаны ў кастрычніку 1917 года святым Максімільянам Марыяй Кольбэ. Мэта Рыцарства — навяртанне грэшнікаў, а таксама асвячэнне душаў вернікаў праз заступніцтва Беззаганнай. Для дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху прысвячаюць сябе служэнню Панне Марыі, каб ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!