Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай пройдзе ў чэрвені ў Івянцы

У суботу 8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай.

Рыцарства Беззаганнай (Militia Immaculatæ) — Марыйны касцёльны рух, створаны ў кастрычніку 1917 года святым Максімільянам Марыяй Кольбэ.

Мэта Рыцарства — навяртанне грэшнікаў, а таксама асвячэнне душаў вернікаў праз заступніцтва Беззаганнай.

Для дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху прысвячаюць сябе служэнню Панне Марыі, каб Яна праз сваіх «рыцараў» уздзейнічала на іншых людзей.

Праграма сустрэчы:

  • 10.45 – прыезд (касцёл св. Аляксея);
  • 11.00 – Ружанец і чэрвенскае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса з прысвячэннем Рыцарства Беззаганнай Сэрцу Пана Езуса;
  • 12.00 – святая Імша;
  • 13.15 – абед;
  • 14.15 – канферэнцыя;
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з актам прысвячэння сябе Беззаганнай Панне Марыі паводле св. Максімільяна Марыі Кольбэ;
  • 15.30 – знаёмства з гісторыяй святыняў Івянца;
  • 16.00 – дыялог, фармацыя;
  • 17.00 – вячэра;
  • пасля вячэры – ад’езд і магчымасць наведаць месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных францішканаў Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня ў Баравікоўшчыне, а таксама касцёл святога Юрыя ў Пяршаях і касцёл святога Юзафа ў Валожыне

Увага! Рэгістрацыя ўдзельнікаў абавязковая. Зарэгістравацца неабходна да 6 чэрвеня:

па тэл.: +375 (33) 696 57 17 (Viber; Telegram) – айцец Яраслаў Марыя Банасяк OFMConv, Нацыянальны асістэнт па справах Рыцарства Беззаганнай ў Беларусі

або па электроннай пошце: miasteczkamaryi@gmail.com

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі