23-25 жніўня адбыўся ўсебеларускі малітоўны семінар служыцеляў евангелізацыйнага Альфа-курса. У мерапрыемстве пры парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку прынялі ўдзел служыцелі з рэктаральнага Пабрыгідскага касцёла ў Гродне, з гродзенскага касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і Святога Роха (Залатая Горка) з Мінску і з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку. Асноўнай мэтай семінара была супольная малітва за справу Новай Евангелізацыі ...
Читать далее »Архив меток: агульнабеларуская сустрэча
Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай прайшла ў Івянцы
8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адылася другая агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай. У гэтым годзе ў спатканні акрамя гаспадароў прынялі ўдзел рыцары з Мёраў, Глыбокага, Удзела, Дзеркаўшчыны, Пяршаяў і Гродна. Рыцарства Беззаганнай (Militia Immaculat) — Марыйны касцёльны рух, створаны ў кастрычніку 1917 года святым Максімільянам Марыяй Кольбэ. Яго мэта — навяртанне грэшнікаў, а таксама асвячэнне ...
Читать далее »Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай пройдзе ў чэрвені ў Івянцы
У суботу 8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай. Рыцарства Беззаганнай (Militia Immaculatæ) — Марыйны касцёльны рух, створаны ў кастрычніку 1917 года святым Максімільянам Марыяй Кольбэ. Мэта Рыцарства — навяртанне грэшнікаў, а таксама асвячэнне душаў вернікаў праз заступніцтва Беззаганнай. Для дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху прысвячаюць сябе служэнню Панне Марыі, каб ...
Читать далее »У Смаргоні адбылася агульнабеларуская сустрэча салезіянскіх міністрантаў і кандыдатаў у міністранты
З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Падчас сустрэчы юнакі мелі магчымасць паглыбіць літургічныя веды, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і проста сумесна правесці час у салезіянскім стылі. На сустрэчу сабраліся міністранты і кандыдаты з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, парафіі св. Яна ...
Читать далее »У Гродне адбыўся агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця
10 лютага ў Гродне адбыўся агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця. Прадстаўнікі манаскіх таварыстваў і законніцкіх супольнасцяў з усёй Беларусі прыбылі ў Гродзенскую катэдру, каб разам памаліцца і папрацаваць. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі салезіянскай сям’і. Распачалася сустрэча з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой можна было таксама скарыстацца таямніцай споведзі. Пасля адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. ...
Читать далее »У Гродне адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі (+праграма)
З 29 красавіка па 1 мая 2018 года пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі, якая будзе спалучаная з 25 Дыяцэзіяльнымі Гродзенскімі Днямі Моладзі. Сустрэча будзе прымеркаваная да Году Моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Гэта будзе таксама наша сумеснае свята маладосці і сведчання, пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат адданай для Пана Езуса і Марыі ...
Читать далее »