Авторские архивы: catholic_admin

Разважанне на XXVI звычайную нядзелю. Год В

Евангелле Мк 9, 38–43. 45. 47–48 “У той час: Ян сказаў Езусу: Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі. Езус жа сказаў: Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. І ...

Читать далее »

Гістарычны момант для католікаў Эстоніі: створана дыяцэзія

26 верасня 2024 года Папа павысіў статус апостальскай адміністратуры Эстоніі да ўзроўню дыяцэзіі і прызначыў яе першага біскупа. Рашэнне Папы Францішка падкрэслівае яго ўвагу да Касцёла ва Усходняй Еўропе. Новая Талінская дыяцэзія захавае сваю тэрытарыяльную канфігурацыю і статус касцёльнай акругі, непасрэдна падпарадкаванай Святому Пасаду. Першым яе пастырам прызначаны біскуп Філіп Жан-Шарль Журдан, які да гэтага часу займаў пасаду апостальскага адміністратара ...

Читать далее »

Салезіянскія дні моладзі прайшлі ў Мінску

З 20 па 22 верасня ў мінскай салезіянскай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбыліся дні моладзі Don Bosco Youth Fest, слоганам якіх стала фраза «Мары, якія здзейсняцца». Падчас дзён моладзі салезіяне прапанавалі ўдзельнікам паразважаць над сном, які ксёндз Боска ўбачыў у дзевяцігадовым узросце і які стаў яго вялікай марай, прадказаўшы пакліканне і шлях да святасці. Арганізатары заахвочвалі моладзь абудзіць свае ўласныя ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 4 па 6 кастрычнiка ў Баранавiчах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, арганізатарам якіх з’яўляецца Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ва ўласным жыцці ці ў сям’і. Рэкалекцыі пройдуць у будынку Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах па адрасе: вул. Тараса Шаўчэнкі, 6. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 33 ...

Читать далее »

Штучны інтэлект – не ідэальны розум. Гэта інструмент, які варта засвойваць. Размова са святаром-праграмістам

Нейрасеткі сёння выклікаюць шмат дыскусій. Найбольш трывожныя галасы кажуць, што ў недалёкай будучыні яны заменяць людзей ці па меншай меры пазбавяць іх працоўных месцаў. Пра тое, як “прыручыць” штучны інтэлект і пабудзіць яго да служэння Богу і чалавеку, мы размаўляем з кс. Яўгенам Шымановічам. У мінулым святар працаваў праграмістам, а цяпер ладзіць розныя каталіцкія ІТ-ініцыятывы, такія, як IT FOR CHRIST ...

Читать далее »

Першая сусветная вайна і нашы касцёлы

Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня пачатку Першай сусветнай вайны. Два з паловай гады фронт сусветнага канфлікту праходзіў па тэрыторыі Беларусі. У паласе ваенных дзеянняў апынуліся і касцёлы. Першая сусветная вайна пачалася 28 ліпеня 1914 года, калі Аўстрыя абвясціла вайну Сербіі. Гэта быў крок у адказ на забойства наступніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда, якога за месяц да таго застрэліў у ...

Читать далее »

Гістарычны візіт: Пантыфік упершыню ў Люксембургу

26 верасня 2024 года Папа Францішак прыбыў у Люксембург з аднадзённым афіцыйным візітам. У аэрапорце яго ўрачыста сустрэлі Вялікі герцаг з жонкай і прэм’ер-міністр краіны. Гэта першы візіт Пантыфіка ў Вялікае Герцагства за ўсю гісторыю дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Люксембургам. Варта адзначыць, што гэты візіт носіць не толькі рэлігійны, але і дыпламатычны характар. Люксембург – адна з найменшых ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць мама кс. Генадзя Рэйшэля

Віцебская Курыя паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Гэлена Рэйшэль, мама кс. Генадзя Рэйшэля, вікарыя катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Гэлена Рэйшэль памерла ва ўзросце 79 гадоў па прычыне хваробы. Выказваем шчырыя спачуванні кс. Генадзю Рэйшэлю з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць. Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а ...

Читать далее »

4 прычыны, чаму сатана баіцца Божай Маці

Чаму д’ябал больш за ўсё баіцца сціплай жанчыны? Ёсць чатыры асноўныя прычыны, па якіх бацька хлусні дрыжыць ад адной згадкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю. Пакора Марыі прыніжае сатану Пакора Марыі з’яўляецца супрацьлегласцю пыхі сатаны. Яе поўнае падпарадкаванне Божай волі робіць яго ганарыстасць бяссільнай. Бог даў Марыі такую ​​вялікую ўладу над злымі духамі, што яны прызнаюцца: баяцца адзінай Яе просьбы за ...

Читать далее »

Перажыць інфаркт мозга, адчуць дапамогу Маці Божай і стаць студэнткай у 45. Гісторыя Надзеі Кавецкай

Ёсць жанчыны, якія прыцягваюць да сябе ўвагу. Падаецца, што яны зіхацяць знутры. Гэтыя асобы надзеленыя незвычайным хараством. Яго нельга стварыць дэкаратыўнай касметыкай, модным адзеннем або касметалагічнымі працэдурамі. Такую прыгажосць можа даць толькі чысціня душы і дабрыня сэрца. Месяц таму я пазнаёмілася з незвычайнай жанчынай, якая з першых хвілін прывабіла мяне менавіта такім хараством. Надзея Кавецкая ў той дзень прыйшла здаваць ...

Читать далее »