Авторские архивы: catholic_admin

У Гірстунах адзначылі 15-годдзе існавання капліцы св. Юзафа

1 мая ва ўспамін св. Юзафа рамесніка ў Гірстунах (Глыбоцкі дэканат) з удзелам біскупа Алега Буткевіча ўрачыста адзначылі 15-годдзе існавання капліцы святога Юзафа. Гірстуны – вёска ў Глыбоцкім раёне, за 10 км ад Глыбокага. У 2010 годзе дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў, тут з’явілася капліца. Яна перабудаваная з жылога дома. 15 лістапада 2011 года біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў капліцу. Жыхары гэтай ...

Читать далее »

Цешуся, што магу праславіць Бога талентам. Цікавае захапленне 14-гадовай Аліны

Аліна Заплеціна – падлетак. Дзяўчына ходзіць у школу, спявае ў парафіяльным хоры, вядзе каталіцкі Тік-Ток блог. А калі застаецца вольны час, піша абразы. Сваю першую ікону яна стварыла мінулай вясной, маючы 13 гадоў. Гэта быў абраз Маці Божай Вострабрамскай. Сур’ёзная не па гадах Аліна прызнаецца, што ёй вельмі блізкі культ Божай Міласэрнасці. “Маці Божая Вострабрамская, па іншаму – Маці Міласэрнасці, ...

Читать далее »

У касцёле ў Мёрах дзейнічае фотавыстава, прысвечаная ксяндзу Яну Грабоўскаму

30 красавіка 2025 года спаўняецца 40 гадоў з дня адыходу ў вечнасць ксяндза Яна, які 28 гадоў свайго жыцця прысвяціў Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на часы ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пастырскае пакліканне. Жыццё і дзейнасць ксяндза Яна Грабоўскага — гэта ўжо гісторыя. Пра яго памятаюць пераважна людзі старэйшага ...

Читать далее »

У Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне ў інтэнцыі выбару новага Пантыфіка

6-7 мая ў Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне-адарацыя ў інтэнцыі новай галавы Каталіцкага Касцёла. На адарацыю запрашаецца кожны, хто неабыякава ставіцца да выбару Папы Рымскага ў гэты, так вельмі важны, ключавы момант! Малітва аб выбары новага Пантыфіка мае вялікае значэнне для вернікаў-католікаў, таму што ён з’яўляецца бачным сімвалам адзінства сям’і дзяцей Божых, галавой гэтай сям’і і намеснікам Хрыста на Зямлі. Святы ...

Читать далее »

Кардыналы з 71 краіны свету: геаграфія канклава

У канклаве, які распачнецца 7 мая 2025 года ў Сікстынскай капэле, змогуць прыняць удзел 135 з 252 кардыналаў. 117 членам Калегіі кардыналаў ужо споўнілася 80 гадоў і яны страцілі права голасу пры выбары Папы. Найбуйнейшую групу кардыналаў-выбаршчыкаў складаюць еўрапейцы – 53 іерархі. 37 кардыналаў будуць прадстаўляць Амерыку (16 – Паўночную, 4 – Цэнтральную і 17 – Паўднёвую), 23 – Азію, ...

Читать далее »

Біблійны лексікон. Быць як дзеці, але не інфантыльнымі

“Называемся дзецьмі Божымі і імі з’яўляемся, таму асмельваемся казаць: Ойча наш…” Так у Эўхарыстычнай літургіі падчас Пасхальнага перыяду гучыць заклік святара маліцца разам да нашага Нябеснага Таты. Вялікі пост – гэта шлях да Пасхі і адначасова да аднаўлення той самай першай і фундаментальнай ласкі святога хросту, дзякуючы якой мы становімся Божымі дзецьмі, часткай Божай сям’і.  Пазіцыя дзіцяці і евангельская мудрасць ...

Читать далее »

Ад лайка да разводу. У якіх выпадках перапіска ў сацыяльных сетках з’яўляецца грахом?

Прыемна назіраць за сем’ямі, якія толькі што заключылі сакрамантальны саюз. Шчаслівыя і закаханыя маладыя людзі ўпэўнены, што іх пачуццё будзе трываць вечна і яны здолеюць быць вернымі сужэнскаму абяцанню. Аднак, на жаль, жыццё ўносіць свае карэктывы, і праз некаторы час узнікаюць першыя крызісныя моманты. Нараджаецца дзіця. Маладая мама ўсе сілы і вольны час пачынае прысвячаць першынцу. У гэты момант адносіны ...

Читать далее »

Куды ісці Касцёлу?: медытацыя для кардыналаў перад канклавам

У Ватыкане 29 красавіка 2025 года гучала асаблівая цішыня і засяроджанасць: напярэдадні канклава кардыналы сабраліся ў Сінадальнай зале на агульную кангрэгацыю і пачалі з медытацыі ад бенедыктынскага абата Даната Альяры. “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас” (Мц 11, 28), – гэтыя словы Езуса, як адзначыў манах, скіраваныя не толькі да “малых”, пра якіх кажа Евангелле, ...

Читать далее »

Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі віцебскую катэдру

26-27 красавіка студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам кс. Паўлам Скубам здзейснілі падарожжа ў віцебскую катэдру на ўрачыстасць Божай Міласэрнасці. Віцебскі катэдральны касцёл носіць тытул Езуса Міласэрнага. Урачыстасць Божай Міласэрнасці святкавалася 27 красавіка, у наступную пасля Вялікадня нядзелю. У катэдры на святой Імшы, якую узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, семінарысты памаліліся за памерлага Папу ...

Читать далее »

Святы Пасад абвясціў дату пачатку канклава

Канклаў распачнецца ў другой палове дня 7 мая 2025 года. Раніцай гэтага дня кардыналы збяруцца на святой Імшы “pro eligendo Pontifice”, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Дату пачатку працэдуры выбару Папы вызначылі кардыналы, якія 28 красавіка 2025 года сабраліся ў Ватыкане на Пятай Генеральнай Кангрэгацыі. У пасяджэнні, якое пачалося супольнай малітвай, бралі ўдзел 180 кардыналаў, з якіх ...

Читать далее »