22 лістапада ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святой Цэцыліі, панны і мучаніцы. Культ святой шырока распаўсюджаны. З Сярэднявечча яна лічыцца апякункай касцёльнай музыкі і спеваў. Падрыхтавала Лаліта Арлоўская
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Не голасам, а сэрцам. Лідскі хор “Singing sercem” пра свой шлях да духоўнасці
22 лістапада ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святой Цэцыліі, апякункі касцельнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. Гэты дзень акцэнтуе ўвагу на важнасці духоўнай музыкі, яе моцы і велічы. Гукі музычных інструментаў падчас святой Імшы ва ўсе часы набліжалі чалавека да Бога, дапамагалі адчуць веліч Усемагутнага, а кожная нота ўзносіла хвалу і праслаўленне да нябёсаў. Арганісты з вялікай ...
Читать далее »Паваротны момант у гісторыі. У Эстоніі ўпершыню з XVI стагоддзя з’явілася каталіцкая дыяцэзія
Святы Пасад працягвае рабіць крокі для развіцця Касцёла ў суседніх з Беларуссю краінах Балтыі. Неўзабаве пасля прызначэння туды новага нунцыя стала вядома і пра ўтварэнне асобнай дыяцэзіі ў Эстоніі. 24 чэрвеня Папа Францішак прызначыў Апостальскім нунцыем у Літве, Эстоніі і Латвіі былога асабістага сакратара Папы Бэнэдыкта XVI і прэфекта Папскага дому арцыбіскупа Георга Генсвайна з Нямеччыны. І вось праз тры ...
Читать далее »Фільм «Вогнетрывалы» (Fireproof)
На першы погляд, кінастужка, пра якую сёння пойдзе размова, – звычайная драма сярод шэрагу іншых. Невялікі бюджэт, невядомыя акцёры, банальны сюжэт. Так здаецца на першы погляд. Але варта толькі заглыбіцца ў сэнс фільма – і ён становіцца блізкім кожнаму хрысціянскаму сужэнству. Галоўныя героі – Калеб і Кэтрын Хольт. Калеб Хольт – мужны капітан пажарнай каманды. Гэта моцны і смелы мужчына ...
Читать далее »23 лістапада Полацк запрашае моладзь на сустрэчу
Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае юнакоў і дзяўчат на 39-ы Сусветны дзень моладзі ў суботу, напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету — 23 лістапада 2024 года. Сустрэча маладых нашай дыяцэзіі адбудзецца ў Полацку і будзе праходзіць пад дэвізам: «Тыя, хто спадзяецца на Пана, ідуць нястомна» (Іс 40, 31). Месца правядзення — касцёл св. Андрэя Баболі (г. Полацк, вул. Дзяржынскага, 50). У ...
Читать далее »Фільм «Джокер»
Галоўнай навіной восені ў свеце кіно стаў катастрафічны правал фільма «Джокер: Вар’яцтва на дваіх». Ён быў задуманы як працяг надзвычай паспяховай карціны «Джокер», што выйшла пяць гадоў таму і атрымала шырокае прызнанне як сярод гледачоў, так і сярод крытыкаў. Прапаную зірнуць уважлівей, што робіць першую частку «імгненнай класікай» і чаму працяг чакала параза. Артур Флек – адзін з мільёнаў жыхароў ...
Читать далее »У Ватыкане абнародаваны новы парадак пахавання Папы Рымскага
20 лістапада 2024 года ў Ватыкане было абнародавана новае выданне Ordo Exsequiarum Romani Pontificis – Парадку пахавання Рымскага Пантыфіка. Яно было зацверджана Папам Францішкам 29 красавіка, а надрукавана 11 лістапада. Першы асобнік атрымаў сам Святы Айцец. Галоўныя новаўвядзенні – абрад канстатацыі смерці Пантыфіка будзе адбывацца не ў пакоі, а ў асабістай капліцы Пантыфіка. Цела спачылага будзе неадкладна пакладзена ў труну. ...
Читать далее »Супольная малітва
Важнае месца ў хрысціянскай сям’і займае малітва. Бацькі моляцца за сваіх дзяцей, асабліва, калі дзеці выклікаюць у іх павышаны клопат, перажываюць цяжкасці або хварэюць. А як навучыць маліцца дзяцей? Разгледзім пяць парадаў па арганізацыі супольнай малітвы. Маліцеся самі У сучасным свеце шмат магчымасцяў: у інтэрнэце можна знайсці любыя тэксты малітваў, нават усталяваць на тэлефоне. Звычайна пры любой парафіі ёсць заняткі ...
Читать далее »Як перажыць духоўны крызіс? Адказвае ксёндз Артур Ляшнеўскі
Сучасны чалавек штодня сутыкаецца з крызісамі, якія закранаюць сямейнае, працоўнае або духоўнае жыццё. У крызісныя моманты асоба адчувае выгаранне, бессэнсоўнасць сваёй дзейнасці. Хтосьці хутка выходзіць з гэтага стану, а для кагосьці патрэбны час, каб пераадолець цяжкія думкі і апатыю. Зразумела, што ў сямейным жыцці справіцца з наступствамі дапамагаюць родныя і блізкія людзі, на працы – калегі. А вось духоўны крызіс ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў Сусветную сустрэчу па правах дзяцей
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 лістапада 2024 года, Папа абвясціў, што 3 лютага 2025 года ў Ватыкане адбудзецца Сусветная сустрэча, прысвечаная правам дзяцей пад дэвізам: Любіць і абараняць. У Міжнародны дзень правоў дзіцяці Папа Францішак звярнуў увагу на неабходнасць пошуку новых шляхоў дапамогі і абароны мільёнаў дзяцей, якія дагэтуль пазбаўлены сваіх правоў. Ён падкрэсліў, што ў сустрэчы возьмуць удзел ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!