23 лістапада Полацк запрашае моладзь на сустрэчу

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае юнакоў і дзяўчат на 39-ы Сусветны дзень моладзі ў суботу, напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету — 23 лістапада 2024 года.

Сустрэча маладых нашай дыяцэзіі адбудзецца ў Полацку і будзе праходзіць пад дэвізам: «Тыя, хто спадзяецца на Пана, ідуць нястомна» (Іс 40, 31).

Месца правядзення — касцёл св. Андрэя Баболі (г. Полацк, вул. Дзяржынскага, 50).

У праграмме сустрэчы: канферэнцыя, св. Імша з біскупам Алегам Буткевічам, Адарацыя з малітвай праслаўлення.

Пачатак — 23 лістапада ў 13.00, заканчэнне а 21-й гадзіне.

Узрост: ад 14 гадоў
Ахвяра 5 руб.
Запіс да 18 лістапада 2024

Кантакт: ddm.vicebsk@gmail.com
+375295664833 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі