Авторские архивы: catholic_admin

Протадыякан Кураеў: нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване

Сустрэча ў Гаване Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага Кірыла нічога не зменіць. Так лічыць протадыякан Рускай Праваслаўнай Царквы Андрэй Кураеў. «Нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване. Для Папы гэта звычайная сустрэча», — адзначыў у сваім блогу Андрэй Кураеў. «Для праваслаўнага свету, у агульным — таксама. Астатнія патрыярхі ўжо не раз сустракаліся з пантыфікам. Што не замінае “Вестям” ...

Читать далее »

Папа Францішак і Патрыярх Кірыл пачалі сустрэчу з брацкіх пацалункаў (+відэа)

Тройчы па рускаму звычаю абмяняліся брацкімі пацалункамі і абняліся Патрыярх Кірыл і Папа Рымскі Францішак на гістарычнай сустрэчы ў Гаване. Сустрэча Пантыфіка і кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы праходзіць у гаванскім аэрапорце імя Хасэ Марці. «Гэтая сустрэча адбылася па волі Божай», — заўважыў Патрыярх Кірыл. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі таксама заявіў, што на сённяшні дзень няма перашкод для арганізацыі новых ...

Читать далее »

Пра дзейсныя Вялікапосныя практыкі

Падчас Вялікага посту многія людзі часта адмаўляюцца ад чагосьці. Распачынаючы посныя практыкі, яны ўстрымліваюцца ад прагляду тэлевізара, адмаўляць сабе спажыванне слодычаў, алкаголю або тытуню. Часам, аднак, узнікае пытанне, чым пастановы Вялікага посту адрозніваюцца ад звычайнай практыкі закалкі і фарміравання характару. Сумнеўныя пакуты Давайце паслухаем спадара Экхарта, нямецкага містыка ХІІІ стагоддзя: ёсць шмат тых, хто думае, што яны абавязаны рабіць значныя ...

Читать далее »

Зняволеная жанчына раскажа Святому Айцу сваю гісторыю жыцця

Самотнай маці, якая знаходзіцца ў турме, дадае мужнасць яе васьмігадовая дачка. Папа Францішак вырушыў сёння ў падарожжа ў Мексіку. Яно скончыцца ў адным з самых небяспечных гарадоў свету — памежным Сьюдад-Хуарэс. Менавіта там адбывае пакаранне Эвіля (Évila Quintana Molina). Яна трапіла ў турму ў 2010 годзе. Вучылася, працавала ў банку і клапацілася пра сваю дачку. Тым не менш, яна збілася ...

Читать далее »

Сцэны з фільма «Мукі Хрыстовы» і адпаведныя моманты ў святой Імшы

Святая Імша пераносіць нас на Галгофу, дзе Езус Хрыстус аддае сваё жыццё за нас. Найсвяцейшая Ахвяра з’яўляецца падзеяй, якая нагадвае нам пра моцныя пакуты фізічныя і духоўныя, на якія згадзіўся Пан Езус, каб мы мелі вечнае жыццё. Калі нам цяжка зразумець кожную частку святой Імшы, то відэа ніжэй можа паслужыць катэхезай, якая паказвае Муку, Смерць і Уваскрасенне Езуса Хрыста. Паводле ...

Читать далее »

Віцебскія вернікі разам з біскупам Алегам Буткевічам распачалі Вялікі пост

У Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага, як і ва ўсім каталіцкім свеце, 10 лютага адзначылі Папялец. Папяльцовая серада – у лацінскім абрадзе першы дзень Вялікага посту, у які прадпісваецца строгі  пост – ежа толькі адзін раз у дзень. Падчас святой Імшы праводзіцца адмысловы абрад – пасыпанне галоў вернікаў асвечаным попелам. Попел, па старажытнай традыцыі з Х стагоддзя, атрымліваюць ад спаленых ...

Читать далее »

У Віцебскай абласной бальніцы медыкі сустрэліся са святарамі

11 лютага 2016 года ўжо традыцыйна ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы прайшла сустрэча медыкаў са святарамі дыяцэзіі, прысвечаная Сусветнаму дню хворага. У канферэнц-зале сабраліся ўрачы, медыцынскія сёстры шматлікіх аддзяленняў буйнейшага ў вобласці шпіталя. Сустрэцца з медыкамі прыбылі канцлер Віцебскай курыі кс. Адам Дынак і вікарый парафіі Святога Антонія ў Віцебску айцец Станіслаў Памыкала SJ. Намеснік галоўнага ўрача Станіслаў Агрызка адзначыў, ...

Читать далее »

Святары і навукоўцы 12 лютага сыдуцца ў Мінску ў дэбатах «Навука і рэлігія ў XXI стагоддзі»

Дэбаты адбудуцца на няпростыя і спрэчныя тэмы на стыку навукі і хрысціянскай рэлігіі. Удзел у іх возьме Місіянерская лабараторыя пры кафедры апалагетыкі Мінскай Духоўнай Акадэміі. Падзея пройдзе з 19 да 21 гадзін у мінскай антыкавярні «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная, 20). Уваход платны: 50 000 руб. Удзельнікі дэбатаў: – кс. Кірыл Бардонаў, каталіцкі святар, дактарант (аспірант) Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта; – ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Прысутнасць замежных святароў ва ўсім свеце лічыцца ўзбагачэннем Касцёла”

Пасля нядаўняга выказвання Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў сваё меркаванне па гэтым і іншых пытаннях у інтэрв’ю “Каталіцкаму Весніку”. – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 2 лютага адзначыў, што Касцёл у Беларусі недастаткова актыўна працуе па падрыхтоўцы святароў. ...

Читать далее »