12 удзельнікаў “Эўхарыстычнага Руху Маладых” з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі правялі “Канікулы з Богам” у Польшчы. Дзеці адпачывалі сумесна з польскімі суседзямі, з якімі вельмі пасябравалі. Удзельнікі летніка былі раздзелены на невялікія групы, якімі збіраліся разам на тэматычныя сустрэчы. У групах былі свае аніматары, якія клапаціліся аб сваіх падапечных. Кожны дзень быў цікавым і запамінальным: праводзіўся дзень ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Упершыню ў Гомелі пройдзе Міжнародны форум ананімных алкаголікаў
Упершыню ў Гомелі пройдзе Міжнародны форум Ананімных Алкаголікаў. Мерапрыемства, прысвечанае 6-годдзю ўтварэння руху АА ў Гомелі, запланавана на 3-4 верасня 2016 года. Яго гасцямі будуць цвярозыя алкаголікі з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі і іншых дзяржаў. Такія сустрэчы дазваляюць здабыць новыя веды і вопыт, вырашыць шматлікія праблемы, а галоўнае — адчуць адзінства членаў руху, паведамляе katolik-gomel.by. У Гомелі першасная ...
Читать далее »Новы памятны медаль пантыфікату прысвечаны міласэрнасці
Памятны медаль чацвёртага году пантыфікату папы Францішка прысвечаны тэме міласэрнасці. Аб гэтым кажуць сімвалы і надпісы, змешчаныя на ім. Медаль быў выкананы ў двух версіях – з серабра і бронзы – і прадстаўлены ўвазе калекцыянераў Ватыканскім філатэлістычным і нумізматычным бюро. На яго аверсным баку змешчана выява гербу папы Францішка, надпіс “Franciscus Pont Max Anni IV” (Францішак Найвышэйшы Пантыфік Год IV) ...
Читать далее »У Калумбіі больш за 70 тысяч чалавек правялі акцыю ў падтрымку сям’і
Больш за 70 000 чалавек прынялі ўдзел у акцыі ў падтрымку традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якая прайшла па гарадах Калумбіі 10 жніўня. Акцыя, накіраваная супраць гендарнай ідэалогіі уладаў, была арганізавана цэрквамі і сацыяльнымі арганізацыямі Калумбіі. Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, апранутыя ў белыя кашулі і футболкі. У руках у многіх былі блакітныя і ружовыя шары, каб адзначыць адрозненні ...
Читать далее »Алімпіяда ў Рыа з’яўляецца сведчаннем узрастаючага інтарэсу спартсменаў да рэлігіі
«Алімпіяда ў Рыа-дэ-Жанейра з’яўляецца сведчаннем узрастаючага месца для рэлігіі ў жыцці спартсменаў», — лічыць намеснік сакратара Папскай рады па культуры іспанскі святар Мельхор Санчэс дэ Тока-і-Аламеда, які адказвае за ўзаемадзеянне з МАК і іншымі спартыўнымі структурамі. Нядаўна ён прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў у Бразіліі ў якасці афіцыйнага ганаровага госця, хоць Апостальская Сталіца і не мае свайго Нацыянальнага алімпійскага ...
Читать далее »Пантыфік запрасіў на абед сірыйскіх бежанцаў
Святы Айцец паабедаў з групай сірыйскіх бежанцаў, якім некалькі месяцаў таму дапамог перабрацца з грэчаскага востраву Лесбас у Рым. Абед адбыўся 10 жніўня ў Доме св. Марты – цяперашняй ватыканскай рэзідэнцыі Пантыфіка. Бежанцы мелі магчымасць распавесці Папу пра досвед першых месяцаў пражывання ў Італіі. Дзеці падарылі Францішку свае малюнкі, а Папа адудзячыў ім цацкамі і іншымі падарункамі, распавёў кіраўнік Залы ...
Читать далее »Адпачынак на моры для пераможцаў: у Оршы завяршылася парафіяда
11 жніўня завяршылася другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Раніцай адпраўлялася святая Імша за ўдзельнікаў. Падчас казання кс. Славамір Самковіч скіраваў сваё слова для юнакоў і дзяўчат: “Не трэба ўзвышаць сябе – лепш быць самім сабой, такімі, якімі нас стварыў Бог-Айцец. Парафіяда дапамагае адкрыць талент, які дадзены Богам кожнаму з нас ”. Напачатку апошняй часткі парафіяды кс. Гжэгож ...
Читать далее »У Негарэлым асвечаны новы касцёл (+відэа)
Храм асвяціў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэта адбылося ў суботу 6 жніўня падчас свята Перамянення Пана. Дарэчы, у гэты дзень парафія ў Негарэлым, якая носіць імя Перамянення Пана, святкавала сваё 10-годдзе. Спачатку была канцэртная праграма Святочны настрой у Негарэлым адчуваўся ўжо з самай раніцы: з Дома культуры даносілася музыка, каля касцёла завіхаліся некалькі жанчын, якія ўпрыгожвалі ўваход у храм ...
Читать далее »Францішак з нечаканым візітам у кляштарах
Святы Айцец 9 жніўня адправіўся з прыватным візітам у італьянскую правінцыю Рыеці. Падарожжа не было запланавана раней, яго можна назваць спантанным. Пантыфіка суправаджаў мясцовы біскуп, Даменіка Пампілі. Ён наведаў кляштар сясцёр з манаскай кангрэгацыі Выкуплення Найсвяцейшага Аблічча Пана Езуса Хрыста ў Карзолі і кляштар Сясцёр францішканак святой Філіпы Марэры ў Борга-Сан-П’етра-дзі-Петрэла-Сальта. Гэта не першы спантанны візіт Пантыфіка падчас сёлетняга летняга ...
Читать далее »У Юрацішках прайшлі святыя місіі
З 1 па 7 жніўня ў парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся святыя місіі, якія правёў кс. Аляксей, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве. Місійныя набажэнствы адбываліся штодня на працягу тыдня а 10-ай і а 19-ай гадзіне, каб паўдзельнічаць маглі ўсе ахвочыя. Кожны дзень місій меў сваю тэматыку, дзякуючы чаму вернікі змаглі ўзнавіць веды, нанова адкрыць для ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!