Авторские архивы: catholic_admin

Ці павянчае нас святар, калі была інтымная блізкасць да шлюбу?

«Хвала Хрысту! У мяне такое пытанне: калі мы з хлопцам мелі сексуальную блізкасць і хочам узяць шлюб, у нас святар будзе пра гэта пытацца? Ці паўплывае гэта неяк на шлюб? Шлюб будуць удзяляць з Імшой ці не?» Сафія На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – У адпаведнасці з Кананічным правам Каталіцкага Касцёла, «шлюб лічыцца згодай бакоў, законным чынам выяўлены ...

Читать далее »

Касцёл святой Веранікі ў Селішчы: гісторыя і сучаснасць

Калі я ездзіла ў дзяцінстве да бабулі ў суседні Глыбоцкі раён, на шляху з Ушач да Івесі мяне заўсёды ўражваў будынак касцёла ў Селішчы. Ён быў велічны, падобны да вялікай белай птушкі, якая прысела адпачыць на ўзвышшы. Здавалася, што праз некалькі хвілін гэтая птушка ўзмахне крыламі і паляціць туды, дзе яе вельмі чакаюць. Касцёл тады быў не такі зруйнаваны. “Што ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з сем’ямі ахвяр тэракту ў Ніцы

На напады д’ябла можна адказваць толькі Божымі ўчынкамі, якімі з’яўляюцца прабачэнне, любоў і павага да бліжняга, сказаў Святы Айцец 24 верасня падчас сустрэчы з параненымі і сем’ямі загінулых у нядаўнім тэракце ў Ніцы. На аўдыенцыю ў Ватыкан прыбылі каля тысячы чалавек розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Францішак запэўніў у сваім спачуванні, блізкасці і малітве ўсіх, хто пацярпеў у выніку гэтага злачынства. ...

Читать далее »

Польшча цалкам забараняе аборты ў краіне

23 верасня дэпутаты польскага парламента прынялі ў першым чытанні законапраект, які цалкам забараняе аборты ў краіне і ўводзіць крымінальную адказнасць для кожнага, уключна маці, хто спрычыніцца да смерці зачатага дзіцяці, паведамляе svaboda.org.  Адначасова Сейм, у якім большасць – гэта дэпутаты кіроўнай партыі Права і справядлівасць, адхіліў канкурэнтны законапраект апазіцыі, які прапанаваў лібералізацыю дзейснага закону аб дапушчальнасці абортаў. Паводле дзейснага закону, ...

Читать далее »

Якая розніца паміж індывідуальнай малітвай і св. Імшой з замоўленай інтэнцыяй?

«Якая розніца паміж індывідуальнай малітвай і св. Імшой з замоўленай інтэнцыяй?» Ангеліна, 23 гады На пытанне адказвае кс. Дзмітрый Леўчык: Паводле Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, святая Імша – “гэта ахвяра Цела і Крыві Езуса Хрыста, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення”. Інакш кажучы, гэта асноўная падзея з ...

Читать далее »

Унесены змены ў парадак пацвярджэння сапраўднасці цудаў

Апостальская Сталіца апублікавала 23 верасня 2016 года новы Рэгламент медыцынскай камісіі Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая праводзіць даследванні адносна сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва кандыдатаў да хвалы алтара. Дакумент быў зацверджаны 24 жніўня 2016 года кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам “de mandato Summi Pontificis”. Новаўвядзенні тычацца абмежавання колькасці даследаванняў магчымых цудаў: кожны такі выпадак можа падвяргацца экспертызе не больш за тры ...

Читать далее »

Фальшывыя рэліквіі св. Фаўстыны з’явіліся на аўкцыёне ў інтэрнэце

На міжнародным аўкцыёне з’явіліся рэліквіі крыві Апосталкі Міласэрнасці – з сертыфікатам кардынала Станіслава Дзівіша. За 2,5 тысяч даляраў! Як паведамляе krakow.gosc.pl, сёстры з Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках у Кракаве атрымалі ліст са спасылкай на аўкцыён eBay.com, дзе можна набыць рэліквіі першай ступені, а дакладней крыві, святой сястры Фаўстыны Кавальскай. Цана складае 2,5 тысячы даляраў або 9,5 тыс. злотых. Да ...

Читать далее »

Ватыканскі геліпорт будзе мадэрнізаваны

Нацыянальнае агенцтва грамадзянскай авіяцыі Італіі і Губернатарат Дзяржавы Ватыкан 21 верасня 2016 года падпісалі Пратакол аб узаемаразуменні з мэтай мадэрнізацыі верталётнай інфраструктуры Ватыкана і вызначэння адмысловых тэхнічных і эксплуатацыйных патрабаванняў. Ужо на працягу некалькіх месяцаў, на падставе дамовы зацверджанай Святым Айцом, Ватыкан прадастаўляе выкарыстанне сваёй верталётнай інфраструктуры для транспартыроўкі хворых ў педыятрычны шпіталь “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù). Згодна ...

Читать далее »

Біблійны курс «Эмаус» пройдзе ў Оршы 25-27 лістапада

Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашае на біблійны курс «Эмаус», які пройдзе ў Оршы 25-27 лістапада. Курс будзе прысвечаны Евангеллю паводле ЯНа. Праводзіць курс будзе Уладзіслаў Валаховіч, пры ўдзеле а. Аляксандра Жарнасека МІС. Арганізатары адзначаюць, што курс «Эмаус» — гэта не рэкалекцыі, а менавіта вучоба, прычым не толькі тэорыя, але і паглыбленне ў Біблію, як жывое Слова, і просяць удзельнікаў курсу падрыхтавацца ...

Читать далее »

“Вера і навука — два крыла”: у Мінску маліліся за студэнтаў

22 верасня ў Мінскай катэдры адбылася святая Імша за студэнтаў і іх выкладчыкаў. Узначаліў яе арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з мітрапалітам цэлебравалі Эўхарыстыю яшчэ тры святары. ”Зараз тут знаходзяцца будучыя лекары, інжынеры, праграмісты, спецыялісты ў розных накірунках. Не забывайце дзякаваць Пану Богу за дапамогу на вашым студэнцкім шляху, бо менавіта Ён дапамагае вам у цяжкія моманты. Як казаў св. ...

Читать далее »