Айцы-марыяне запрашаюць на духоўныя практыкаванні, якя адбудуцца ў Оршы 21-23 кастрычніка. Што такое Курс «Галілея»? Чым вядомая Галілея? Гэта не проста рэгіён у Ізраілі і не проста возера, дзе адбыўся цуд лоўлі рыбы. Галілея – гэта месца, дзе адбылася першая сустрэча будучых Апосталаў з Езусам. Напэўна ж, яны ведалі хто такі Бог, былі веруючымі, пакланяліся Богу, хадзілі пілігрымамі ў Ерусалім і вялі праведны вобраз жыцця. Аднак ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Папа звярнуўся з заклікам адносна сітуацыі ў Сірыі
Францішак заклікаў бакі канфлікту ў Сірыі прынамсі на некаторы час спыніць агонь, каб дазволіць мірнаму насельніцтву пакінуць зону ўзброенага супрацьстаяння. З адмысловым заклікам Святы Айцец звярнуўся 12 кастрычніка на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Хачу падкрэсліць і яшчэ раз пацвердзіць маю блізкасць да усіх ахвяр бесчалавечнага канфлікту ў Сірыі. З пачуццём тэрміновасці аднаўляю мой заклік, з усіх маіх сіл просячы ...
Читать далее »У інтэрнэце збіраюць подпісы за аднаўленне касцёла ў Пінску
На інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by абвешчаны збор подпісаў пад зваротам да ўладаў з просьбай аднавіць святыню на галоўнай плошчы сталіцы Палесся. Касцёл Святога Станіслава быў пабудаваны ў Пінску ў 1635 годзе і быў узарваны па загадзе савецкіх чыноўнікаў у 1956 годзе. Многія пінчукі шкадуюць пра страту такога значнага помніка архітэктуры, таму і была створана гэтая петыцыя. Пасля збору неабходнай колькасці подпісаў будзе складзены ...
Читать далее »Гервяцкі касцёл запрашае на канцэрт арганнай і вакальнай музыкі
5 лістапада ў 16.00 Гервяцкі касцёл Святой Тройцы (Гродзенская вобласць) запрашае на традыцыйны канцэрт арганнай і вакальнай музыкі. Гасцей мерапрыемства чакаюць новая праграма і новыя салісты. У канцэртнай праграме прагучаць музычныя творы ў выкананні лаўрэата Усерасійскага конкурсу, саліста Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева Ігара Сівянкова, салісткі аркестра «Алімпія Класіка» пад кіраўніцтвам Міхаіла Снітко і жаночага музычнага праекта ...
Читать далее »“Дом Супакою” і свіст сірыйскіх ракет: беларускі дыякан распавядае пра падарожжа ў Бэтлеем
Беларускі дыякан Аляксей Паплёўка з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і амаль месяц знаходзіўся ў прытулку “Дом Супакою” (“Home of Peace”), што ў Бэтлееме, горадзе, дзе нарадзіўся Езус. Пра сваё падарожжа ён распавёў “Каталіцкаму Весніку”. – Раскажыце, калі ласка, як Вы патрапілі ў прытулак у Бэтлееме? – У прытулак я трапіў вельмі нечакана. Ёсць такі фонд “Залатая Ружа”, дзеячы якога арганізуюць перш ...
Читать далее »Кардынал Равазі памоліцца за памерлага Анджэя Вайду
Старшыня Папскай рады па культуры будзе цэлебраваць св. Імшу аб вечным супакоі для польскага рэжысёра Анджэя Вайды і арцыбіскупа Юзэфа Жыцінскага, які быў пастырам Люблінскай дыяцэзіі з 1997 па 2011 гг. і зрабіў вялікі ўклад у развіццё хрысціянскай культуры ў Польшчы. Літургія адбудзецца 14 кастрычніка 2016 г. у рамках V Кангрэсу хрысціянскай культуры, які пройдзе ў Люблінскім Каталіцкім універсітэце. Кардынал ...
Читать далее »Беларускі дыякан у Камеруне, або Як выглядае штодзённасць місіянера?
З невялікім заплечнікам асабістых рэчаў і з дзвюма вялікімі сумкамі падарункаў для дзяцей дыякан Анджэй Ганчар прыляцеў у горад Яўндэ, сталіцу Камеруна. Тут ён будзе на працягу года аказваць дапамогу ў дзіцячым прытулку. Аб пачатку свайго служэння ў Афрыцы дыякан распавёў “Каталіцкаму Весніку”. – Сярод падарункаў, якія я прывёз для дзяцей ёсць адзенне, абутак, сшыткі, алоўкі, і 25 кг гаспадарчага ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч выступіў з дакладам на III Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас» Беларусі
10-11 кастрычніка ў цэнтры св. Лукі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які знаходзіцца ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна, праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча партнёраў «Карытас» Беларусі на тэму «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». Удзельнічае ў гэтай сустрэчы і старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які 10 кастрычніка прадставіў прысутным свой даклад «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». У ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў наваполацкую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)
Біскуп Алег Буткевіч: «Кожны з нас – гэта цуд Божы». Гэтыя словы кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі прамовіў 9 кастрычніка падчас візітацыі ў Наваполацку. Іерарх падкрэсліў, што ён прыехаў у Наваполацк з пачуццём радасці і хвалявання, бо менавіта тут 16 гадоў таму ён распачаў сваю святарскую службу ў якасці вікарыя. Дарэчы, пробашчам парафіі ў той час быў ксёндз Аляксандр Чайкоўскі, які і зараз ...
Читать далее »Мінск абраны сталіцай пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы
Наступнае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка пасля вечаровага галасавання біскупаў, паведамляе Catholic.by. У 2017 г. Мінск прыме пленарнае пасяджэнне найбольш уплывовай касцёльнай арганізацыі Еўропы — Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Такім чынам сталіцу Беларусі наведаюць больш за 40 кардыналаў і біскупаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!