Асцярожна. Небяспечныя сімвалы

simvoluМногія, у тым ліку асабліва моладзь, носяць розныя сімвалы і эмблемы на шыі, татуіроўкі на целе, прышпіліўшы да заплечніка, курткі, або змясціўшы іх на іншых рэчах гардэроба. Нажаль, часта яны не да канца разумеюць сэнсу, які нясуць гэтыя сімвалы. Здараецца, што гэта эмблемы, не толькі супярэчаць навуцы Хрыста і Яго Касцёлу, але і непасрэдна звернутыя супраць Хрыста. Гэта тым больш сумна, што носяць іх таксама і хрысціяне. Св. Павел заклікае нас і перасцерагае: «Усе правярайце; добрага трымайцеся. Высцерагайцеся ўсякага роду зла» (1 Тэс 5,21-22).

Акультная сімволіка. Талісманы і амулеты

anarhiyaАнархія

Сімвалізуе адмаўленне ўсіх законаў. Спачатку сімвал «панк-рока», але цяпер ён выкарыстоўваецца таксама ў музыцы стылю «цяжкі рок» і ў сатанізме.

krest-soncyaСонечны крыж

У асноўным гэты знак прысутнічае на кельцкіх крыжах. Звычайна іх называюць «сонечнымі крыжамі». Такія раўнапромневыя крыжы маюць глыбокія язычніцкія карані, як і сімвалы на іх. Яны дапаўняюць і ўзмацняюць сімволіку знака, падобна знакам на пентаграме. Гэты знак сімвалізуе Сонца, паветра, зямлю і ваду ў адзінстве, а таксама цыклічнасць і замкнёнасць (гл. інь і янь). Такі крыж быў уведзены ў якасці сімвала акультнай нацысцкай групоўкі «Анненербе» Германам Віртам.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны крыж становіцца агульнапрызнаным сімвалам неафашысцкага руху і выкарыстоўваецца замест кампраметуючай свастыкі.

molot ToraМолат Тора

Паходзіць з нямецкіх і скандынаўскіх паганскіх вераванняў, дзе згадваецца Тор, бог-грому. Молат служыў Тору для зламання ўсіх бар’ераў і перашкод, якія стаялі на шляху да шчасця. Сімвалізм амулета можа быць атаясамлены з геданізмам, дасягненнем мэты без уліку наступстваў пекла.

rozohrestРужакрыж

Гнастычная секта Ружакрэйцэраў выкарыстоўвае сімвал залатога крыжа са змешчанай ўнутры ружай. Гэты знак адносіцца да эзатэрычных рытуалаў руху ружакрэйцэраў і спірытызму, распаўсюджвае ідэю рэінкарнацыі і трансфігуацыі. Абвяшчае пантэістычнае мысленне пра тоеснасць духоўнага і матэрыяльнага свету. Паслядоўнікі гэтых плыняў сцвярджаюць, што Езус быў звычайным чалавекам, праз самаўдасканаленне і самапазнанне дасягнуў універсальнай свядомасці касмічнага Хрыста. Ружакрэйцэры з’яўляюцца ідэолагамі, якія ўяўляюць сабой сумесь розных рэлігій і вераванняў, выдатна ўпісваюцца ў сучасную плынь псеўдадухоўнасці New Age.

new ageСімвалы New Age

Рэкламныя буклеты гэтай арганізацыі маюць яшчэ іншы знак — круг з упісаным трохвугольнікам і квадратам, сімваламі бясконцасці, Тройцы і патаемных ведаў. Ідэолагі руху выкарыстоўваюць тэрміны запазычаныя з хрысціянскай тэалогіі, але, як правіла перапрацоўваюць іх значэнне паводле ўласнай мадэлі рэчаіснасці.

anxЕгіпецкі крыж

(Anch, ankh, ankch, ключ Ніла, ключ жыцця, егіпецкі крыж). Анх знак паходзіць са старажытнай культуры Егіпта, дзе, як іерогліф, азначаў жыццё, урадлівасць і зачацце бога-сонца. Быў звязаны з уяўленнямі аб пераадоленні смерці, з чаго ўзнікла назва «ключ жыцця». У апошні час гэты знак стаў талісманам некаторых груп, якія займаюцца акультызмам і эзатэрычнымі ведамі, для якіх сімвалізуе палавую распушчанасць. Дзякуючы сваёй форме, нагадвае крыж, ён часта носіцца несвядомымі хрысціянамі. Анх — егіпецкі сімвал чалавечага і боскага жыцця, а таксама ўсяго сусвету.

Анх — гэта ключ да таемных ведаў, да схаванай мудрасці, знак сілы, улады і запавету. Анх азначае неўміручасць і будучае жыццё. Ёсць меркаванне, што гэта адна з формаў дрэва жыцця. З такім амулетам хавалі людзей, каб мець упэўненасць, што пасля смерці чалавека, яго чакае жыццё ў іншым свеце. У канцы 60-х гадоў, Анх быў распаўсюджаны як сімвал міру, прапаганды «свабоднай сэксуальнасці». У сучасным свеце Анх з’яўляецца эмблемай сэксуальных меншасцяў.

zhuk-skarabeyЖук-скарабей

Гэта гнойны жук, які ў старажытным Егіпце быў сімвалам пераўвасаблення (рэінкарнацыі). Гэта таксама знак Вэльзэвула (сатаны) — ўладара мух. У акультнай практыцы ўпрыгожванне з выявай скарабеяў сведчыць пра сілу таго, хто яго носіць. Лічыцца таксама, што ён ахоўвае яго ўладальніка ад іншых акультных сіл.

in-yanІнь-Янь

Гэты знак, які часта носяць у якасці амулета, паходзіць з даасізму, дзе ён сімвалізуе дзве супрацьлеглыя энергіі прасторы ў стане гармоніі. Інь (чорны) азначае жаночы пачатак, ноч, зямлю, разбурэнне, пасіўнасць. Янь (белы) уключае ў сябе такія элементы, як мужнасць, святло, неба, творчасць, дзейнасць. Згодна з даасізмам, абедзве сілы знаходзяць агульную крыніцу ў першаснай энергіі тай-чы. Інь і янь дапаўняюць адзін аднаго, што сімвалізуюць кропкі. Гэта таксама азначае, што няма абсалютнага дабра ці зла. Інь-янь атрымаў папулярнасць з ростам цікавасці да New Age — светапоглядам, які ўсходнія вераванні змяшаў з хрысціянскамі думкамі.

Існуе таксама разнавіднасць знака інь-янь, акружаны колам і васьмю трыаграмамі, які адлюстроўвае пешапрычыну ўзнікнення сусвету. Гэты ўклад звязаны з магічнай сістэмай варажбы тай-чы і выкарыстоўваецца ў якасці амулета ад злых сіл.

Fen-shyuФэн-шуй

Некаторыя з тыповых амулетаў Фэн-шую: статуя Буды, сімвал клапатлівага духу і літара-знак. Даасізм з’яўляецца перакананнем, заснаваным на філасофіі і ідалапаклонстве, народных забабонах і магіі. З яго выходзяць параакультныя небяспечныя практыкі, такія як медытацыя ў руху (тай-чы), варажба (Кніга пераменаў І-Цзын) і фэн-шуй: метад акультнага дызайну інтэр’еру. У адпаведнасці з прынцыпамі фэн-шую ўласціва месца бытавым элементам вызначае паток «ці», што прыводзіць да паляпшэння самаадчування, а таксама матэрыяльнага поспеху.

Для гэтага служаць таксама «Рэмедыі» — магічныя сімвалы, лічбы, знакі кітайскага алфавіту, горныя крышталі і іншыя талісманы. Правілы пошуку і выбару элементаў звязаныя з біялакацыяй, варажбой і фетышызмам, а, такім чынам, стаяць у глыбокім канфлікце з хрысціянскім вучэннем. Варта падкрэсліць, што ў фэн-шуі Крыж лічыцца прадметам, які нясе шкодную энергію (!). Аднак прапагандуецца неабмежаванае выкарыстанне статуй Буды і іншых далёкаўсходніх ідалаў.

Ісламскія талісманы

islamski talismanТак званыя ахоўныя кольцы, амулеты для абароны ўладальніка ад злых духаў, прывідаў, дэманаў і сурокаў. Ісламскія талісманы часта ўтрымліваюць вершы з Карана, якія спецыяльна павінны ахоўваць ад бязбожных сілаў.

angel-talismanТалісманы з анёламі

Сярод многіх талісманаў набіраюць усё большую папулярнасць талісманы і амулеты з анёламі. Часта на іх напісаны імёны анёлаў, да якіх яны звяртаюцца. Наступныя імёны маюць небіблейскае паходжанне (кабала, некананічныя тэксты пісання, тэксты гностыкаў, іслам, акультызм) Шаткэл, Шахакэл, Баракэл, Барахэл, Барадэл, Сідріэл, Пазрыэл, Аніэл, Кафцыэл, Самаэль, Камаэль, Камаль, Задкіэл, Зафкіэл, Уріэл, Арыэль, Фануэл, Ханыэль, Азрале, Ізрафэл, Метатрон, Разіэль, Цэфкіел, Хамаэл, Ханіэль, Саріэл, Серакэл, Реміэл, Ерэміэл, Ерахміэл, Ехудіэл, Семіэл, Оріфіэл, Захаріэл, Сеалтіэл, Хамуэл, Йофіэл, Задкіэл. Пісанне згадвае тры імя арханёлаў: Міхаіл, Гаўрыіл і Рафаіл. Нашэнне амулетаў з выявай аднаго з арханёлаў не мяняе таго факту, што мы маем справу, аднак, з талісманам. Гэта не згодна з хрысціянскай верай і пабожнасцю, таму што гэтыя талісманы прапагандуюцца ў акультызме, у варажбе, магіі, эзатэрыцы і г.д.). Адным з такіх паганскіх прыкладаў адносін з анёламі ёсць так званыя «Анёльскія карты», дзе, спасылаючыся на нейкія таямнічыя пісанні пра анёлаў, людзі ставяцца да іх магічным чынам.

trikvedraТрыкветр

Трыкветр (таксама трыкветра, трыквестр, ад лац. Triquetrum — tri, тры і quetrus, які мае куты) — старажытны арнаментальны і сакральны сімвал народаў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы. У бронзавым веку трыкветр быў адным з сімвалаў руху Сонца, адлюстроўваў асноўныя палажэнні свяціла на небасхіле (тры кута адпавядалі усходу, зеніту і захаду); абнаўлення жыцця, у адпаведнасці з гэтым — стварэнне, быццё і разбурэнне — таямніцу цэласнасці і бесперапыннасці. Знак быў даволі распаўсюджаны сярод паўночных народаў Еўропы — кельтаў, фрызаў, скандынаваў. Ён сімвалізуе трыяду і з’яўляецца сімвалам марскога бога Мананана або Одзіна. У скандынаўскай і тэўтонскай сімволіцы знак звязаны з Торам. У раннім хрысціянстве былі спробы выкарыстоўваць трыкветр як сімвал Найсвяцейшай Тройцы, але ў гэтай якасці сімвал не атрымаў распаўсюджвання. У крамах ён прадаецца менавіта як сімвал Тройцы, але такога хрысціянскага сімвала Тройцы не існуе!

perstenПярсцёнак атлантаў

Пярсцёнак атлантаў — адзін з спосабаў дзеяння зла, заключэння і адкіданьне Езуса, адзінага Лекара і Абаронцы чалавека. Сёння гэта вельмі папулярны амулет. Рэкламная літаратура апавядае пра сілу гэтага знаку, які нібыта дае магутную абарону ад агрэсіі, зла, аварый, згону, а таксама ад чараў і сурокаў. Сімволіка гэтага пярсцёнка да канца не вядомая. Ён быў знойдзены пры раскопках у Егіпце ў 1860 археолагам Маркам д’Аржан. Грабніца, дзе праводзіліся раскопкі, належала вярхоўнаму жрацу. Кальцо прыцягнула шмат увагі. Яго сімволіка была дастаткова складанай і дзіўнай, паколькі не суправаджалася іерогліфамі. Спецыялісты адзначаюць, што пярсцёнак даволі старажытны, яму некалькі тысяч гадоў, значыць, ён нясе ў сабе старажытную сімволіку персня: аб’яднальным звяном цялеснага і падсвядомага, архетып бесперапыннасці, вечнасці і ўсёабдымнай улады і, верагодна родам з Атлантыды (адсюль і яго назва) . Гандляры пярсцёнкамі атлантаў запэўніваюць, што гэты талісман нібыта стварае магутную абарону ад рознага зла, а таксама абараняе ад многіх (амаль усіх) хваробаў або вызваляе ад іх. Акрамя таго, пярсцёнак нібы надзяляе чалавека гаючай сілай. Напэўна, найбольшая шкода заключаецца ў тым, што людзі не ведаюць сапраўднага значэння гэтага сімвала.

Пярсцёнак атлантаў вельмі добра вядомы экзарцыстам. Ён быў адным з першых амулетаў, якія ўводзілі людзей у розныя формы акультызму. Той, хто носіць пярсцёнак атлантаў, вельмі лёгка і хутка пачынае праяўляць цікавасць да гараскопаў, варажбы на картах, магіі або іншых падобных практык, якія супярэчыць І Божай запаведзі, і можа прывесці да падпарадкавання злым духам. Гісторыя адной 19-гадовай дзяўчыны, якая доўгі час насіла пярсцёнак атлантаў, кажа пра тое, што ёю авалодаў злы дух. Для свайго духоўнага вызвалення яна зрабіла вельмі шмат: спавядалася, адраклася ад акультнай практыкі, хоць гэта было вельмі цяжка зрабіць, прыняла святую Камунію. Але калі дзяўчыну папрасілі зняць з пальца пярсцёнак атлантаў, яна хавала свае рукі за спіну і моцна крычала. Змучаная злым духам, яна праходзіць курс лячэння ў псіхіятрычным шпіталі.

Пярсцёнак атлантаў, па сутнасці, з’яўляецца нічым іншым, як знакам прыналежнасці да варожага нам свету. Нам, выкупленых Хрыстом, не варта мець ніякага кантакту з гэтым светам.

shabaЖаба з грашыма

Трохлапая жаба з манеткай ў роце вельмі папулярны талісман багацця і фінансавай удачы. Ёсць падрабязныя інструкцыі, дзе яе ставіць, нават, колькі разоў на тыдзень купаць, каб у хаце былі грошы. І вельмі часта гэты талісман можна ўбачыць у офісах многіх прадпрымальнікаў, нават тых, хто часта ахвяруе на Касцёл. І смех, і грэх — верыць, што грошы прыносіць нейкая жаба, а не розум і праца.

«Калі людзі перастаюць верыць у Бога, яны пачынаюць верыць ва ўсё іншае», — Сказаў англійскі пісьменнік-каталік Г. К. Чэстэртан.

Дзеянне знакаў знаходзіцца ў сферы «закона ахвяры»: любая падзея з’яўляецца вынікам якога-небудзь абмежавання. Закон ахвяры з’яўляецца агульным законам — любое дзеянне патрабуе, як мінімум, расходаў, то есць ахвяраў, сіл і, вядома, іншых рэсурсаў (прыладаў працы, часу, грошай і т. д.). Усе практыкі, звязаныя з акультызмам, такія, як магія, экстрасэнсорыка, астралогія, спірытызм, нумералогія і ўсвядомлены сон, алхімія, паранармальнасць, эзатэрыка, забабоны, міфы — патрабуюць такой ахвяры, а знакі трактуюцца як «грошы», што дазваляюць «выкупіць» пэўную падзею, з’яву або дзеянне.

Аднак, незалежна ад разумення сімвалічнага значэння знака, ад таго, чым з’яўляецца дадзены знак, калі ён напісаны без памылак, то непазбежна дасць «эфект», бо ён з’яўляецца тым, чым ён ёсць. Неразуменне значэння (і дзеянне) сімвала можа прывесці да нечаканых вынікаў, і не выключана, што да вельмі разбуральных.

Сучаснае варажба грунтуецца на старажытнай першабытнай, амаль жывёльнай, веры чалавека ў тое, што заканамернасцямі прыроды і станам чалавечага арганізма могуць кіраваць некаторыя людзі. Сучасны чалавек можа смяяцца над прапановамі магаў, варажбітак і лекараў, але сур’ёзна захварэўшы або пры іншых жыццёвых праблемах, ён часам верыць, што можа выклікаць прыхільнасць да сябе нейкіх сіл. Пры гэтым чалавек звяртаецца да людзей, якія прэтэндуюць на ролю Бога і ўладальнікаў сіл прыроды. Бог не патрабуе, Ён ясна кажа: «Не мей іншых багоў, апрача Мяне».

Хрысціянін носіць медальён, як знак даверу да Божай Маці. Вобраз дапамагае верыць у яе нястомную дапамогу, асабліва ў хвіліны спакусаў, смутку і інш. Хрысціянін не верыць, што гэты медальён «магічна» абараняе яго ад усіх непрыемнасцяў, але ўсім сэрцам верыць, што ў розных сітуацыях, калі Божы Провід гэта дапускае, з ім не здарыцца найгоршая бяда — адыход ад Бога і страта вечнага жыцця.

Той, хто носіць медальён, не патрабуе шчасця, а просіць быць устойлівым ў веры ў любой, нават у самай дрэннай, сітуацыі. І гэта будзе самым вялікім шчасцем.

Надзея на тое, што магічны пярсцёнак або талісман абароніць ад непрыемнасцяў і прынясе ўдачу, з’яўляецца падманам, які вынікае з нашай чалавечай схільнасці не браць на сябе адказнасць за тое, што мы робім. Хіба можна сапраўды пазбавіцца бедаў, нягод і пакут? Наш жыццёвы досвед паказвае, што ніякі талісман ні амулет не зменіць гэтага. Але прыхільнасць да талісманаў, наіўная вера ў іх дзеянне знішчае ў чалавеку імкненне змагацца з цяжкасцямі па-хрысціянску, гэта значыць з верай у тое, што штодзённы крыж нясе ў сабе глыбокі выратавальны сэнс. І толькі давер да Божай любові з’яўляецца адзіным сродкам, які сапраўды ратуе жыццё. Менавіта гэты прынцып нашай рэлігійнасці — здольнасць заўсёды давяраць Богу — хрысціянін знішчае ў сабе, носячы амулеты.

grodnensis.by паводле Рух Светло- Жіття

для друку для друку