Айцы-марыяне запрашаюць у Росіцу. Праграма ўрачыстасці

Айцы марыяне традыцыйна як і штогод запрашаюць ў Росіцу на малітоўную сустрэчу прысвечаную памяці благаслаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.

Плануецца, што ў Росіцу традыцыйна пойдзе пешая пілігрымка з Друі. Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць у ёй удзел:

Друя – Росіца (3 дні) — з 31 ліпеня 2 жніўня, запіс: а. Ілля Саўчанка МІС +375(33) 661-21-47

Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт.

Праграма ўрачыстасці:

Пятніца, 2 жніўня:

18.00 – святая Імша для пілігрымаў;
19.00 – вячэра для пілігрымаў;
20.00 – Акафіст росіцкім мучанікам;
21.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, Святы Ружанец;
22.00 – канферэнцыя;
22.30 – малітва праслаўлення.

Субота, 3 жніўня:

00.00 – урачыстая святая Імша;
02.00 – працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа;
03.00 – росіцкі крыжовы шлях;
07.30 – Літургія Усходняга абраду;
08.30 – сняданне;
10.00 – святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці.
12.00 – абед.

Айцы-марыяне

для друку для друку