Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, пройдуць у ліпені ў Гродзенскай семінарыі

З 17 па 19 ліпеня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання.

Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы, асабліва міністранты.

Удзельнікі рэкалекцый атрымаюць магчымасць паразважаць над жыццёвым пакліканнем і яшчэ раз адказаць сабе на пытанне: «Да чаго мяне кліча Бог?».

Хлопцы змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і выхавацелямі, а таксама больш даведацца аб праўдах веры і малітве.

Аб сваім удзеле арганізатары просяць паведаміць загадзя.

Запісацца на рэкалекцыі можна, дасылаючы ў Viber паведамленне з данымі будучага ўдзельніка рэкалекцый (прозвішча, імя, год нараджэння, парафія).

Нумар тэлефона для запісу і дадатковай інфармацыі:

+375 (33) 325-43-08 — ксёндз Павел.

Catholic.by

для друку для друку