Саграда Фамілія — адзін з самых вядомых храмаў у свеце, які лічыцца найважнейшым дасягненнем дызайнера Антоніа Гаўдзі. Нягледзячы на тое, што будаўніцтва пачалося ў 1884 годзе, храм дагэтуль не завершаны.
У сераду, 10 чэрвеня — роўна ў стагоддзе са дня смерці Антоніа Гаўдзі — Папа Леў XIV благаславіў самую высокую вежу Саграда Фамілія. Вежа Езуса Хрыста мае вышыню 172,5 метра, што робіць знакамітую базіліку ў Барселоне самым высокім рэлігійным будынкам у свеце.
На цырымоніі прысутнічала каля 120 тысяч чалавек. Сярод іх былі кароль Іспаніі Філіп VI і каралева Летыцыя, а таксама прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс.
Пасля адкрыцця вежы адбылося ўнікальнае светлавое і гукавое відовішча, кульмінацыяй якога стаў феерверк.
Відовішча выклікала захапленне прысутных. Паглядзіце самі!
stacja7.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!