- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Так выглядала асвячэнне самай высокай вежы Саграда Фамілія. Захапляльнае відовішча!

[1]Саграда Фамілія — адзін з самых вядомых храмаў у свеце, які лічыцца найважнейшым дасягненнем дызайнера Антоніа Гаўдзі. Нягледзячы на ​​тое, што будаўніцтва пачалося ў 1884 годзе, храм дагэтуль не завершаны.

У сераду, 10 чэрвеня — роўна ў стагоддзе са дня смерці Антоніа Гаўдзі — Папа Леў XIV благаславіў самую высокую вежу Саграда Фамілія. Вежа Езуса Хрыста мае вышыню 172,5 метра, што робіць знакамітую базіліку ў Барселоне самым высокім рэлігійным будынкам у свеце.

На цырымоніі прысутнічала каля 120 тысяч чалавек. Сярод іх былі кароль Іспаніі Філіп VI і каралева Летыцыя, а таксама прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс.

Пасля адкрыцця вежы адбылося ўнікальнае светлавое і гукавое відовішча, кульмінацыяй якога стаў феерверк.

Відовішча выклікала захапленне прысутных. Паглядзіце самі!

stacja7.pl [2]
Пераклад Марыны Ткач