1,2 мільёна мужчын у пешай пілігрымцы! Так бразільцы ўшанавалі Маці Божую

Больш за 1,2 мільёна мужчын здзейснілі 14-кіламетровую традыцыйную пілігрымку да святыні ў Віла-Велья. Гэта мерапрыемства, якое прыцягвае вернікаў з усёй Бразіліі з 1955 года, з’яўляецца адным з найважнейшых праяўленняў пашаны да Маці Божай Пен’я ў штаце Эспірыту-Санту (Espírito Santo), на паўднёвым усходзе Бразіліі.

14-кіламетровая пілігрымка — адна з галоўных падзей шматдзённага святкавання. Мужчыны з розных рэгіёнаў краіны збіраюцца, каб публічна выказаць сваю веру ў духу малітвы, пакаяння і братэрскай еднасці. Маршрут злучае горад Віторыя са святыняй у Віла-Велья, важным цэнтрам пакланення Марыі.

Гэта мерапрыемства, заснаванае ў 1955 годзе па ініцыятыве мясцовых касцельных уладаў, мела на мэце заахвоціць мужчын да ўдзелу ў рэлігійным жыцці. З гадамі яно стала глыбока ўкаранёнай традыцыяй, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Падчас свайго шляху пілігрымы чаргуюць хаду, сузіранне і малітву. Яны праходзяць, сярод іншага, маляўнічы мост праз заліў Віторыя (Ponte Deputado Darcy Castello de Mendonça), даўжынёй больш за тры кіламетры.

Культ Маці Божай Пен’я бярэ свой пачатак у XVI стагоддзі, калі яго ўвялі францысканцы. З таго часу Марыя стала цэнтральнай фігурай у мясцовым духоўным жыцці. Святыня, прысвечанае ёй, размешчанае на скалістым мысе з выглядам на Віла-Велья, штогод прыцягвае натоўпы вернікаў, якія давяраюць свае намеры Панне Марыі, да якой звяртаюцца як да Маці і Апякункі.

На працягу стагоддзяў гэта набажэнства ўкаранілася ў народнай культуры, да такой ступені, што Маці Божая Пен’я была абвешчана заступніцай штата Эспірыту-Санту (Espírito Santo).

Паводле stacja7.pl
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку