У мінулыя выходныя 1 лістапада Віцебскі тэатр “Лялька” стаў месцам незвычайнага свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць Карытас.
Гэта стала магчымым, дзякуючы дабразычлівасці кіраўніцтва тэатра, якое робіць усе для таго, каб мастацтва было даступным для кожнага.
Гледачы актыўна адгукаліся на тое, што адбывалася на сцэне: смех, апладысменты і захопленыя воклічы суправаджалі кожнае дзеянне лялек. Некаторыя былі ўпершыню і вельмі ўражаны тым, як лялькі ажываюць на сцэне, перадаюць эмоцыі і распавядаюць захапляльныя гісторыі. Суправаджаючыя асобы таксама адзначылі важнасць такіх мерапрыемстваў. “Для нашых дзяцей, гэта не проста спектакль, а магчымасць убачыць нешта новае і адчуць сябе часткай грамадства»- адзначылі апекуны.
с. Марыя Шамовіч
— Система «Расчет» (ЕРИП) (Или код услуги 202783)
— Благотворительность, общественные объединения
— Религиозные объединения
— Каритас Витебской епархии
— Пожертвование
Спасибо за вашу поддержку! Каждый месяц директор Каритас кс. Виктор Мисевич за всех благотворителей служит св. Мессу.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
