Крыжовы шлях вуліцамі Глыбокага. Фотафакт

З 19 па 26 кастрычніка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзяць Святыя Місіі. Апошні раз такія духоўныя практыкаванні адбываліся ў гэтай парафіі 20 гадоў таму. На працягу тыдня ўдзельнікаў місій суправаджаюць у духоўным узрастанні айцы рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі.

Другі дзень Місій быў прысвечаны тэме “Наша збаўленне ў Езусе Хрысце”. У гэты дзень разважалі пра грэх, пра дарогі, па якіх чалавек прыходзіць да яго. Увечары пасля святой Імшы адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада, удзельнікамі якога былі сотні парафіян. Паміж прыпынкамі была магчымасць несці крыж кожнаму — мужчынам і жанчынам, моладзі, дзецям, старэйшым вернікам, святарам і сёстрам законным.

Марына Сінкевіч

для друку для друку