Нечаканы жэст Папы пасля аўдыенцыі – ён спусціўся да вернікаў

Папа Леў XIV спускаецца да вернікаў

Агульная аўдыенцыя серады 28 мая 2025 года завяршылася незвычайным жэстам Святога Айца. Пасля традыцыйнага прывітання іерархаў, якія знаходзіліся на плошчы, Пантыфік прыняў неспадзяванае рашэнне.

Папа Леў XIV спусціўся па прыступках, якія аддзялялі яго месца ад першага рада агароджаў, каб яшчэ раз асабіста павітацца з вернікамі. Гэты момант «па-за праграмай» меў месца пасля звыклага аб’езду на папамабілі, які традыцыйна папярэднічае катэхезе.

Нечаканае рашэнне Папы выклікала бурную радасць сярод прысутных. Гэты момант блізкасці паказаў яго жаданне наладзіць яшчэ больш непасрэдны кантакт з пілігрымамі, якія прыбылі ў Рым з розных куткоў свету. Такія спантанныя жэсты ўжо сталі адметнай рысай пантыфікату Льва XIV.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку