З 20 па 22 чэрвеня ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41) адбудуцца Агульнабеларускія дні моладзі пад дэвізам “Мы – пілігрымы надзеі”. Запрашаюцца маладыя людзі з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.
“Прыбудзьце ў Гродна з розных куткоў нашай Беларусі як пілігрымы надзеі, каб засведчыць, што хочаце быць арыгіналамі, а не копіямі. Няхай Пан Езус вядзе вас за сабой і адорыць вас Сваёй маладосцю”, – адзначае ў звароце да маладых людзей біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, старшыня Камісіі па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Узрост удзельнікаў – ад 16 гадоў. Кожнаму ўдзельніку неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.
Удзельнічаць у мерапрыемстве неабходна з рэлігійнымі намерамі.
Група ўдзельнікаў ад кожнай парафіі павінна мець адказнага, якога прызначыць пробашч. Адказны павінен запоўніць анкету ўдзельнікаў.
Асабісты ўзнос кожнага ўдзельніка – 20 рублёў (існуе магчымасць вызвалення ад узносу).
З сабой неабходна мець:
- сродкі гігіены;
- неабходныя лекі;
- дыванок;
- спальнік.
Рэгістрацыя адбываецца да 10 чэрвеня па электронным адрасе: dnimoladzibelarusi@gmail.com або па тэлефоне: +37529 208-48-82 — айцец Эдвард Пяцельчыц CSsR.
Прыезд і ад’езд адбываюцца сваім транспартам, на аўтобусе або цягніку.
На чыгуначным і аўтобусным вакзалах удзельнікаў будуць чакаць валанцёры.
Наконт паркоўкі для аўтобусаў і асабістага транспарту дамаўляцца з а. Эдвардам Пяцельчыцам.
З пытаннямі звяртацца таксама па тэлефонах: +37529 632-43-73; +37529 286-31-78 — кс. Антоні Грэмза.
Праграма Дзён моладзі:
20 чэрвеня, пятніца:
15.00 – рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў у сем’ях;
18.00 – прывітанне ўдзельнікаў, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
19.00 – святая Імша;
20.30 – вячэра (пры касцёле);
21.30 – канцэрт праслаўлення (гродзенскі моладзевы музычны гурт “Open”);
22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне, начлег у сем’ях;
21 чэрвеня, субота:
09.00 – ранішнія малітвы ў касцёле (Ютрань);
09.30 – “Катэхеза ў катэхезах”, размова і дыскусія ў тэматычных групах на тэмы: “Любоў”, “Адвага”, “Вера”, “Дапамога”, “Радасць”, “Сяброўства”, “Сведчанне”, “Адказнасць”, “Чысціня”
10.30 – падвядзенне вынікаў тэматычных катэхез, сведчанні ўдзельнікаў;
12.00 – святая Імша;
13.30 – абед;
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці ў касцёле;
15.30 – прэзентацыя моладзі ўсіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі і Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў (10 хвілін для кожнай), размова з біскупамі і адказы на пытанні моладзі;
18.00 – вячэра (пры касцёле)
19.30 – эўхарыстычная адарацыя, споведзь;
21.00 – канцэрт (музычны гурт “Verbum Dei”);
22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне, начлег у сем’ях;
22 чэрвеня, нядзеля:
09.30 – ранішнія малітвы
09.45 – святая Імша, “Пераход праз браму надзеі” – рассыланне моладзі
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!