Крыжовы шлях вуліцамі горада і адкрыццё дзвярэй “Вялікага Тыдня” – у Смаргоні прайшлі велікапостные рэкалекцыі (+відэа)

 

З 11 па 13 красавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла адбыліся велікапостныя рэкалекцыі, якія правёў для вернікаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Рэкалекцыйны трыптых змяшчаў у сабе тры тэмы:

  1. Крыж, як знак нашайга збаўлення любові Бога да нас;
  2. Споведзь – сакрамэнт паяднання і аднаўлення;
  3. Касцёл – месца, дзе Бог жывы.

У першы дзень рэкалекцый адбыўся штогадовы Крыжовы шлях вуліцамі Смаргоні. Біскуп Аляксандр падрыхтаваў да сабраных вернікаў асаблівае разважанне, якое засяроджавала нас над тэмай любові, якую мы крыжуем кожны дзень.

Завяршэннем рэкалекцыйных дзён адновы і паяднання было агульна-парафіяльнае святкаванне Пальмовай нядзелі.

Пасля абраду асвячэння пальмаў біскуп разам з вернікамі ў працэссіі крочыў да дзвярэй парафіяльнага касцёла.

Пазней адбыўся страдаўні абрад адкрыцця дзвярэй Вялікага Тыдня. Біскуп тройчы стукаў у дзверы касцёла пастаралам. Пасля чаго дзверы расчыніліся для вернікаў, якія урачыста ўвайшлі ў святыню.

Гэтым знакам католікі Смаргоні распачалі перажыванне Містэрый Мукі Пана нашага Езуса Хрыста.

для друку для друку