Напярэдадні свята Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і псiхолагам, намеснiкам дырэктара дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» Іванам Пузанавым.
Вядучыя разам з запрошаннымі гасцямі паразмаўлялі пра тое, як захаваць радасны настрой на свята Божага Нараджэння, а таксама закранулі тэму хросту:
- у якім узросте неабходна прымаць сакрамант хросту;
- выбар хросных бацькоў;
- хрост у сталым узросце;
- стаўленне касцёла да няхрышчаных;
- хрост — важнае рашэнне бацькоў;
- бацькі, падлеткі і асабісты прыклад у пытанні хросту.
А выступленне хора парафii Святой Барбары «Гасанна» стварыла адмысловы святочны настрой.
Жадаем прыемнага прагляду.
