Будслаў 2023: прамая трансляцыя на Catholic.by

30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць урачыстасці, якія сёлета адбываюцца ў год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза.

Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам «Марыя — Каралева Беларусі». У юбілейных урачыстасцях у якасці Спецыяльнага пасланніка (Легата) Папы Францішка бярэ ўдзел Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

На партале Catholic.by вядзецца прамая трансляцыя з урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.

для друку для друку