Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне праводзіць прыём абітурыентаў

Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новага Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца сем гадоў. Ён уключае інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастаральную.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святар. Яе студэнты ў працэсе падрыхтоўкі ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як асобаў на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя духоўнага фарміравання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі семінарыст мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму пасвячэння.

Уступны экзамен

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для абітурыентаў з усіх дыяцэзій адбудзецца па адрасе: Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А.

8 жніўня – прыезд на 18.00 (прадугледжаны начлег для абітурыентаў);
9 жніўня – падача дакументаў;
10 жніўня – экзамен (пачатак у 10.00).

На экзамене абітурыент павінен паказаць веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла на Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Прыём дакументаў

Рэктарат семінарыі:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 152 62 22 22;
адрас: Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А.
Дакументы прымае дзяжурны святар.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 553 90 76 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў);
адрас: Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а.
Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.

Віцебская дыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 884 54 82 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў);
адрас: Глыбокае, вул. Савецкая, 1.
Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.

Пінская дыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 727 31 98 – кс. Андрэй Рылка; +375 29 850 23 01 – кс. Чэслаў Ладыка;
адрас: Пінск, вул. Леніна, 16.

Абітурыенты павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;
  • сертыфікаты трох цэнтралізаваных тэсціраванняў:
    1. беларуская/руская мова;
    2. замежная мова;
    3. гісторыя Беларусі/сусветная гісторыя/грамадазнаўства;
  • пасведчанне аб хросце;
  • пасведчанне аб канфірмацыі;
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;
  • характарыстыка ад пробашча;
  • характарыстыка ад катэхета (-кі);
  • медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ;
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33);
  • ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);
  • 4 фотаздымкі (3х4 см).

Абітурыент павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах:

+375 152 62 22 22 – Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне
+375 29 588 22 97 – рэктар кс. Віталь Вайцяхоўскі
+375 29 782 60 95 – кс. Ян Раманоўскі

grodnensis.by

для друку для друку