У Полацку пройдзе сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі

17 мая ў парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку адбудзецца сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Дэвізам сустрэчы будуць словы з Евангелля паводле Яна: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе” (Ян 16, 12-13).

Праграма:

  • 10.00 – святая Імша;
  • 11.00 — тэматычная сустрэча “Прынцыпы працы і правілы паводзін з непаўналетнімі ў дыяцэзіях Беларусі”– кс. ліцэнзіят Аляксей Ляшко;
  • 11.45 — перапынак на каву, гарбату;
  • 12.00 – тэматычная сустрэча “Дзяцінства – прастора дабрыні” (Дзеці супраць жорсткасці і гвалту) — с. Ірына Барцэвіч FMA (скончыла двухгадовую аспірантуру пры Акадэміі “IGNATIANUM” у Кракаве: кірунак “Прадухіленне сексуальнага гвалту ў дачыненні дзяцей і моладзі, прыналежыць да камісіі аховы непаўналетніх пры ККББ у якасці прадстаўніка Каардынацыйнай групы вышэйшых Настаяцеляў, Дэлегатаў і Прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі);
  • 13.00 – абед;
  • 13.30 — 14.30 – праца ў групах, падвядзенне вынікаў працы, заканчэнне.
для друку для друку