Рэкалекцыі аздараўлення ад пасляабортнага сіндрому пройдуць у Навагрудку

З 24 па 25 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі святога Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі «Вінаграднік Рахiлі».

«Вінаграднік Рахілі» — праграма духоўна-псіхалагічнага аздараўлення, прызначаная для тых, хто згубіў сваё дзіця, па няведанню або па слабасці духу пайшоў на абарот. Тым, хто ў сэрцы сваім не можа сабе гэтага прабачыць і хоча каб загаіліся эмацыйныя раны.

Курс будуць праводзіць спецыялісты ў галіне каталіцкай духоўнасці і хрысціянскай псіхалогіі.

Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1

Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на рэкалекцыі можна па нумары +37529 811-89-51 — Алена

Што такое «Вінаграднік Рахілі»?

«Вінаграднік Рахілі» — гэта праграма псіхалагічнага і духоўнага аздараўлення ад ран аборту — забойства ненароджанага дзіцяці ва ўлонні маці. Праграма была распрацавана псіхатэрапеўтам і веруючым каталіком, доктарам Тэрэзай Кармінскі Берк. Адна з яе пацыентак некалькі гадоў праходзіла тэрапію з-за цяжкіх парушэнняў харчовых паводзін, але нічога не мянялася. Як тая жанчына з Евангелля ад Лукі, якая пакутавала ад крывацёку (Лк 8, 25-34) яна выдаткавала шмат часу і грошай, шмат наведала лекараў, але не атрымала ніякай палёгкі. Аднойчы на сустрэчы ў групе падтрымкі, у якой усе жанчыны пакутавалі ад падобных праблем, яна зрабіла амаль неймавернае па тых часах і ў тым культурным асяроддзі прызнанне: «Гэта пачалося пасля таго, як я зрабіла аборт…». І далей пайшла лавіна: «І ў мяне…», «І ў мяне…», «І ў мяне…» Жанчыны парушылі жорсткае сацыяльнае табу: загаварылі пра тое, пра што ўсе ведалі, але ніхто не адважваўся казаць – пра аборты і пра іх наступствах. Адказам на гэты крык забароненага болю і стала праграма «Вінаграднік Рахілі», якая пачала сваю працу ў 1986 годзе. Пераадольваючы супраціў і цяжкасці, «Вінаграднік Рахілі» распаўсюджваўся ў ЗША, потым, пераўзыйшоўшы дзяржаўныя і культурныя межы, прыйшоў у Аўстралію і Еўропу. У 1994 годзе доктар Берк апублікавала кнігу «Вінаграднік Рахілі: шлях псіхалагічнага і духоўнага ацаленьня пасля аборту», якая да цяперашняга часу перакладзена на 14 моў. «Вінаграднік Рахілі» — гэта не трэнінг псіхалагічнай дапамогі, хоць вядома, такая дапамога з’яўляецца арганічна неабходным кампанентам праграмы. «Вінаграднік Рахілі» – гэта рэкалекцыі, духоўныя практыкаванні для тых, хто звяртаецца да Бога з просьбай аб вылячэнні ад ран, нанесеных абортам і яго наступствамі. Падмурак гэтых рэкалекцый – вера, што толькі Бог з’яўляецца крыніцай усялякага аздараўлення ў свеце, і што ў Сваёй усемагутнай міласэрнасці Ён можа вылечыць любую рану і супакоіць любы боль, калі мы звяртаемся да Яго са шчырым раскаяннем і даверлівай малітвай. Як і любыя рэкалекцыі, «Вінаграднік Рахілі» прапануе ўдзельнікам серыю спецыяльна падабраных біблейскіх тэкстаў для медытацыі. Удзельнікі не проста слухаюць Слова Божае, яны адкрываю яму сваё ўнутранае «вуха» і свой унутраны «погляд», каб упусціць ласку Божага Слова ў тыя скляпы памяці і тыя закуткі душы, куды занадта страшна і балюча зазіраць самому. Гэта патрабуе вялікай мужнасці і вялікага даверу Богу і да тых братоў і сёстраў у Хрысце, якія ідуць побач у пошуках ацаленьня, і хто суправаджае тых, хто ідзе гэтым шляхам. Без мужнасці і даверу немагчыма адкрыцца і зноўку пераасэнсаваць гісторыю аборту як гісторыю граху, трагедыі, прасвятлення, раскаяння, прабачэння і ацаленьня. І толькі прайшоўшы ўвесь гэты шлях, трымаючыся за руку таго, хто разумее блізкага, можна прыняць ацаленне, якое дае Гасподзь, і пачуць ад Яго: «Будзь мужнай, дачка! Вера твая выратавала цябе; ідзі з мірам» (Лк 8, 48). Траўму аборта нясуць не толькі тыя, хто сам яго перажыў: яна датычыць многіх. Сярод удзельнікаў сустрэч бываюць і бабулі, якія аплакваюць сваіх ненароджаных унукаў, і тыя, хто ўсё жыццё сумуе па забітых да нараджэння братам або сястрой, пляменнікам або пляменніцай.

для друку для друку