Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышоў па ўзнагароду да Пана а. Пётр Ясевіч OFMCap, шматгадовы пробашч парафіі ў Валкалаце, Докшыцкі дэканат.
Айцец Пётр нарадзіўся 29 чэрвеня 1941 года на Ашмяншчыне. Тэалагічную адукацыю атрымліваў у Рыжскай Духоўнай семінарыі. Святарскае пасвячэнне прыняў 31 мая 1987 года ў Рызе. Уступіў у ордэн айцоў-капуцынаў, склаўшы 24 чэрвеня 1984 года манаскія абеты ў Ліпнішках. З 1988г. да 2009г. быў пробашчам парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Валкалаце. Па прычыне здароўя не мог выконваць абавязкі пробашча і таму з 2009г. быў святаром-рэзідэнтам у гэтай жа парафіі.
Пахаванне св.п. айца Пятра Ясевіча OFMCap адбудзецца ў чацвер, 31 сакавіка.
11.00 – пахавальная св. Імша з ютранню ў Валкалацкім касцёле. Пасля пахаванне пры касцёле.
Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!