Рэкалекцыі аб важнасці малітвы пройдуць ва Уселюбе

Парафія Святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) запрашае на рэкалекцыі з 8 па 10 красавіка, каб паразважаць разам аб важнасці малітвы, навошта, як часта і як маліцца.

Жыццё на зямлі — гэта пастаянная духоўная барацьба. Часцей за ўсё мы гэтага не заўважаем, не звяртаем на гэта ўвагі. Але гэта не мяняе рэальнасці. Мы знаходзімся ў пастаянным супрацьстаянні з сіламі цемры, перамагчы якія чалавечай сілай немагчыма.

На заключным этапе свайго зямнога жыцця Езус падаў сваім вучням вельмі яскравы ўрок. Гэты ўрок уключаў у сябе неаднаразовае папярэджанне, з якім Езус звяртаўся да вучняў; іх няздольнасць правільна адрэагаваць на Яго; а таксама высновы, якія вучні відавочна зрабілі пасля гэтага. Гэты ўрок аб важнасці малітвы ў практыцы духоўнай барацьбы.

Падчас рэкалекцый мы закранем шматлікія аспекты малітвы як умовы духоўнай барацьбы:

  • Як навучыцца паўнавартаснага малітоўнага жыцця?
  • У чым сіла малітвы касцёла? Чаму важна хадзіць у касцёл?
  • Аб чым трэба маліцца кожны дзень?

Пачатак: пятніца 19.00, 8 красавіка. Заканчэнне: нядзеля 13.30, 10 красавіка.
Кошт удзелу: 70 руб.

Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне. Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (29) 280 05 45

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.

УВАГА! Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўвахода ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу: +375 (29) 307-20-22

Праглядзець усю праграму рэкалекцый на 2022 год і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы.

Фота: Pinterest

для друку для друку