У Навагрудку адбудзецца рэкалекцыйны курс «Назарэт»

14-16 студзеня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе рэкалекцыйны курс «Назарэт» на тэму «Знаёмячыся з Духам Святым», які правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай.

Праграма:

Пятніца, 14 студзеня

18.00 — Святая Імша
19.00 — Вячэра
20.00 — Адарацыя, споведзь
21.00 — Уводзіны

Субота, 15 студзеня

8.00 — Сняданне
9.00 — Медытацыя
10.00 — Канферэнцыя 1, самастойная праца
12.00 — Святая Імша
13.00 — Абед
15.00 — Канферэнцыя 2, самастойная праца
18.00 — Вячэра
20.00 — Адарацыя

Нядзеля, 16 студзеня

8.00 — Сняданне
9.00 — Канферэнцыя 3, самастойная праца
11.00 — Святая Імша
12.30 — Заканчэнне курса, “Што забіраю з сабой?”
13.00 — Абед

Месца правядзення курса — парафія Святога Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.

E-mail для кантактаў — yurkazh@gmail.com

Запіс па тэлефоне+375 (44) 771-99-83

для друку для друку