У зале дома айца Францішка Ярдана ў суботу 27 лістапада сабралася звыш 100 чалавек рознага ўзросту на традыцыйны хрысціянскі баль. Гэта ўжо пяты баль у Браслаўскай парафіі.
Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS распачаў вечар супольнай малітвай. Потым сваім выступленнем радаваў парафіяльны гурт «EX ANIMA». Маладыя людзі з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі імпрэзы. І гэта ўжо сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы з багатым рэпертуарам.
Сапраўдным сюрпрызам для гасцей стала выступленне сталічнага Тэсла шоў. Артысты паказалі, што электрычнасцю можна кіраваць. Лямпы працавалі без падключэння да сетак, маланка танцавала, бенгальскія агні ўспыхвалі ў электрычным полі. Як заўсёды, парадаваў пачастунак, асабліва вяндлінка ад ксяндза Станіслава. Кожны квіток браў удзел у латарэі. Калонка, тэлефон і ровар трапілі ў рукі шчасліўчыкаў.
Наталля Мацюкевіч, waladarka.by
Ірына Гайдамовіч, Анатоль Пальчэўскі, фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!














