Будслаў 2021: прамая трансляцыя з урачыстасці

2 і 3 ліпеня на YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай плануецца весці прамую трансляцыю сёлетняга фэсту ў Будславе.

Тыя, хто з розных прычынаў не можа трапіць у гэтыя дні на ўрачыстасць у Будслаў, будуць мець магчымасць духоўна далучыцца да святкавання з дапамогай прамой трансляцыі ТУТ>>>

Праграма Будслаўскага фэсту 2021

2 ліпеня, пятніца

  • 12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
  • 20.00 — жывы Місійны Ружанец
  • 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

  • 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
  • 8.45 — Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»
  • 10.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч
  • на заканчэнне святой Імшы — Эўхарыстычная працэсія

Catholic.by

для друку для друку