Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што раптоўна памёр кс. Анджэй Возьняк SCJ, пробашч парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Контах Старых (Польшча). Праз тры тыдні яму споўнілася б 57 гадоў.
Кс. Анджэй з 2003 па 2016 гг. быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Паставах і дэканам Пастаўскім. Шмат зрабіў для развіцця гэтай парафіі. Быў адданым душпастырам.
Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.
Кс. Віктар Місевіч
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
