Падчас візіту ў Японію, які пройдзе 23-26 лістапада 2019 г., Францішак, магчыма, сустрэнецца з Івао Хакамада. Ён лічыцца тым, хто правёў самую вялікую колькасць дзён у камеры смерці ў свеце.
Японскія біскупы запрасілі 83-гадовага чалавека на св. Імшу з Пантыфікам 25 лістапада на стадыёне Tokyo Dome, — аб гэтым паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні падчас брыфінгу ў Ватыкане. Аднак ён адзначыў, што гэта не будзе прыватная сустрэча.
Былы прафесійны баксёр Хакамада быў асуджаны за разбойніцкае забойства ў 1968 г. і правёў 46 гадоў у камеры смертнікаў, пакуль у 2014 г. не быў прызнаны невінаватым пасля ДНК-тэста, які не пацвердзіў яго віну.
Францішак лічыцца моцным праціўнікам смяротнага пакарання. У жніўні 2018 г. ён змяніў пункт Катэхізіса Касцёла на гэтую тэму. Зараз там гаворыцца, што смяротнае пакаранне маральна непрымальнае пры любых абставінах.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

