ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі 8-11 жніўня 2018 года. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Касцёл — гэта сям’я».
У праграме Парафіяды прадугледжаны святая Імша і сумесная малітва, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы і знаёмствы са святымі, разважанне Бібліі і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, канферэнцыі, майстар-класы, канцэрт і танцы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, а таксама наведванне Лядовага палацу, басейна і кінатэатра.
Узрост удзельнікаў: 10-19 гадоў.
Колькасць: 10 дзяцей+2 дарослых (пажадана, але не варунак).
НАМІНАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ
СТАДЫЁН
- Футбол
- Пляжны валейбол
- Тэніс (настольны)
- Катанне на каньках
- Шашкі
- Бег 100м
- Басейн
- Прыжкі ў даўжыню
ТЭАТР
- Конкурс мастацкай творчасці
- Конкурс: “Майстар клас”
- Конкурс рэлігійнай песні. Тэматыка: Марыйная песня.
- Візітная картка каманды. Тэма: «Касцёл — гэта Сям’я».
- Інсцэнізацыя: «Святая Сям’я ўзорам для нас».
- Конкурс ведаў — ТЭСЦІРАВАННЕ
- Конкурс Пантамімы
- Экскурсія
- КІНАЗАЛА
- Канцэрт для ўдзельнікаў Парафіяды
СВЯТЫНЯ
- Св. Імша
- Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
- Магчымасць споведзі
- Канферэнцыі пра святых дня
- Наштодзень з Бібліяй (разважанні Божага Слова)
- Супольная малітва (св. Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці)
- Ранішнія і вечаровыя малітвы
УМОВЫ ЎДЗЕЛЬНІЦТВА Ў НАМІНАЦЫЯХ «СТАДЫЁН-ТЭАТР-СВЯТЫНЯ»
СТАДЫЁН
- С1. Камандная ўзнагарода. Гарадскі стадыён
- С2. Камандная ўзнагарода. Гарадскі стадыён
- С3. Паводле (І- ІІІ кат.): ІІІ кат. Спартыўны комплекс
- С4. Паводле(І- ІІІ кат.). Лядовы Палац
- С5. Паводле ІІІ кат. Араторыўм парафіяльны
- С6. Паводле(І- ІІІ кат.): Гарадскі стадыён
- С7. Паводле (І -ІІІ кат.) З сабою мець шапачкі. Ільнокамбінат.
- С8. Паводле (І -ІІІ кат.) Гарадскі стадыён
ТЭАТР
- Т1. Намаляваць акрэсленую тэму (вызначаецца час). З сабою мець алоўкі, фарбы. (Касцёл – катэхетычная зала)
- Т2. Падчас Парафіяды ў араторыўме парафіяльным, будзе праводзіцца майстар-клас, дзе паказваем таксама свае здольнасці.
- Т3. Камандная і асабістая ўзнагароды. Абавязкова- рэлігійная тэматыка. Вакал у асобных катэгорыях. Група, дуэт і г.д. – камандная ўзнагарода.
- Т4. Камандная ўзнагарода. Адказваем на заклік тэмы. У які спосаб гэта праяўляецца ў нашай парафіі. Час: макс. 15 хвілін. Толькі звычайнае чытанне — не пажадана.
- Т5. Камандная ўзнагарода. Зноўку выбіраем адпаведнае дапаўненне гэтага цудоўнага закліку ў форме свайго разумення. Як я гэта разумею, такую і раблю пастаноўку. Час: макс. 15 хвілін.
- Т6. Веды нашыя спраўдзім у пісьмовай форме: тэматыка – Гісторыя заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Належыць выбраць правільныя адказы. Удзельнічаць можа кожны (на выбар). Час: макс. 45 хвілін.
- Т7. Камандная ўзнагарода. Адказваем (без слоў) на пытанне: Якія хрысціянскія каштоўнасці вучаць нас быць адной сям’ёй дзяцей Божых? Час: макс. 10 хвілін.
- Т8. Экскурсія прадугледжана ў горадзе.
- Т9. 3Д – Фільм у Гарадскім кінатэатры.
- Т10. Канцэрт у Гарадскім Палацы Культуры.
СВЯТЫНЯ
- С1. Штодзённа. Спевы. Чытанні – адказнасць будзе на вызначаных групах.
- С2. Увечары у новым касцеле (песні Тэзэ).
- С3. На працягу ўсёй Парафіяды (перад св. Імшой)
- С4. Штодзённа двойчы. Тэматыка: Святыя дня.
- С5. Круг Біблійны, які з’яднае нас у групах.
- С6. Штодзённа – частка св. Ружанца і ў 15.00 – Вяночак.
- С7. Абавязковы ўдзел ва ўсіх малітвах
Крытэрыі, паводле якіх будуць ацэньваць суддзі:
Хатнія заданні (усе чатыры вызначаныя сінім колерам) пажадана на беларускай мове. Кожны ўдзельнік асабіста можа ўдзельнічаць толькі ў трох дысцыплінах. Штодзённыя аб’явы — колькасць пунктаў кожнай каманды.
РЭГІСТРАЦЫЯ: ДА 30 ЧЭРВЕНЯ 2018г. На нумар адказнага за Парафіяду дасылаем смс: назва парафіі, колькасць асоб (асобна: дарослых, дзяўчат і хлопцаў) і электронны адрас. Прыклад: Орша2+6+8 orsha.vd@mail.ru. Атрымліваем падрабязную праграму Парафіяды. Можа быць большая каманда або наадварот. Пажадана — 2 дарослыя-адказныя і 10 дзяцей, але гэта не варунак. Дарослы, калі ён адказны за каманду, не можа ўдзельнічаць у спаборніцтвах для дзяцей і моладзі, аднак у гэтым годзе прадугледжана спаборніцтва ў некаторых спецыяльных намінацыях для дарослых-адказных за каманду.
ХТО МОЖА ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ? Адрасатам з’яўляюцца дзеці і моладзь ад 10-19 год. Праводзяцца спаборніцтвы паводле трох катэгорый: А.10-13. В.14-16. С.17-19. Асобна для хлопцаў і дзяўчат.
УЗНАГАРОДЫ. І–ІІІ месца. Дыпломы, кубкі, дробныя падарункі. Першае месца – удзел у міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве (тыдзень) і адпачынак на моры або ў гарах (два тыдні) за мяжой. Вынікі спаборніцтваў ацэньвае прафесійнае і незалежнае ад парафій журы. Усе вынікі трымаюцца ў таямніцы ажно да астатняга дня, калі адбываецца ўзнагароджванне. Дысцыпліны з трох намінацый (ТЭАТР-СТАДЫЁН-СВЯТЫНЯ) штогод змяняюцца. Сярод іншых намінацый: спецыяльная намінацыя ад арганізатараў — за паслугу пры харчаванні, за дапамогу іншым, за актыўны ўдзел, за парадак, за добрыя паводзіны, а таксама намінацыя: найлепшы дарослы-адказны за каманду. Першае месца на Парафіядзе — гэта не толькі першыя месцы ва ўсіх дысцыплінах, але першыя ў паводзінах. Для нас — арганізатараў, найважнейшае, каб дзеці і моладзь навучыліся культуры быць разам (паважаць, дапамагаць адзін аднаму) і супольна праслаўляць Бога.
ВАЖНА ПАМЯТАЦЬ! Падрыхтоўка да Парафіяды займае шмат часу і грашовых сродкаў, таму вялікая просьба прытрымлівацца тэрмінаў заканчэння рэгістрацыі ўдзелу ў Парафіядзе. Арганізатары не фінансуюць даезд дзяцей і моладзі на Парафіяду і назад, аднак бяруць адказнасць за праграму, медычную апеку, начлег (у сем’ям), харчаванне (4 разы), парадак і праграму сустрэчы. Падчас Парафіяды заўсёды прысутная медычная апека. Кожны год арганізатары Парафіяды прапануюць новую і незабыўную праграму!
Кантактная інфармацыя:
+375 29 216 99 82 кс. Валерый Орсік, дырэктар Парафіяды Віцебскай дыяцэзіі
