15 кастрычніка парафія ў Шчучыне ўшанавала сваю апякунку – святую Тэрэзу ад Езуса.
Да адпустовай урачыстасці праз 40-гадзіннае набажэнства парафіян рыхтаваў кс. Андрэй Кеўліч, які служыць у Горках. Падчас духоўных разважанняў ён звярнуў увагу вернікаў на тэму міласэрнасці на прыкладзе прыпавесці пра добрага самараніна, а таксама распавёў пра сітуацыю Касцёла на ўсходніх тэрыторыях Беларусі.
Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дэкан Шчучынскага дэканату кс. Юрый Кузьміч.
Вечарам гэтага ж дня была арганізвана штомесячная сустрэча для піярскіх студэнтаў на тэму “Стаўленне хрысціяніна да няверуючых асоб”, падчас якой кс. Андрэй падзяліўся з моладдзю сваім досведам працы на ўсходніх тэрыторыях нашай краіны.
А. Віталій Слука SP, тэкст
Андрэй Арціш, фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
















