Рэліквіі святой Маці Тэрэзы з Калькуты, тканіну, абмакнутую ў яе кроў, ўнеслі ў релікварый ў форме крыжа. Гэта сапраўдны твор мастацтва, поўны сімволікі, якая дапамагае зразумець місію святой.
Сама тканіна знаходзіцца ў невялікай ёмкасці ў форме кроплі, апраўленай золатам. Кропля сімвалізуе тую часта невялікую колькасць «вады» міласэрнасці і спагады, якой бывае дастаткова, каб наталіць смагу любові і болю, народжанага адзінотай.
Сам крыж зроблены з дрэва трох відаў: ліванскага кедра — сімвала высакароднасці і прыгажосці; часткі канфесіянала (дзе становіцца на калені той, хто прыходзіць прызнаць свае грахі) як знака прабачэння; задняя ж частка крыжа зроблена з дрэва, якое паходзіць з краін, асабліва пазначаных пакутай.
Крыж упрыгожаны бела-блакітным сэрцам, якое сімвалізуе сары, якія насіла Маці Тэрэза і носяць яе сястры, а таксама яе адданасць Багародзіцы.
Блакітная частка гэтага сэрца больш нахіленая, што сімвалізуе паставу малітвы святой; на белай палове почыркам Маці Тэрэзы выпісаныя словы «Я хачу!», якія натхнялі святую на працягу ўсяго жыцця.
Цікава, што гэтыя дзве палавіны не злучаюцца, што павінна сімвалізаваць дынамізм місіі і справаў святой.
