23 ліпеня ў Лучаі адбудзецца ўрачыстасць у гонар святой Ганны і з нагоды 250-годдзя заснавання лучайскай святыні.
Прыняць удзел ва ўрачыстасці запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Праграма святкавання:
14.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
15.00 — урачыстая святая Імша (яе ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)
16.50 — асвячэнне аўтатранспарту
17.00 — пачатак канцэрта (вядучыя — Таццяна Якушава і Валянціна Альшанская, запрошаны на свята: «Беларускія дудары» (Віталь Воранаў і інш.), Марына Вярэніч, гурт «Рэха», Лявон Вольскі і Павел Аракелян, Валянціна Альшанская, Дзмітрый Корсак і Андрэй Жукоўскі, Алег Сямёнаў, гурт «Ферцінка» (г. Полацк), Аляксей Грос)
23.00 — фаершоў
23.15 — заканчэнне з феерверкам у 250 залпаў
Між блокамі канцэрта выступяць дзеці і моладзь з Лучая і Варапаева.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!